Ганна Марыя Эрэнстраль
Ганна Марыя Эрэнстраль (швед. Anna Maria Ehrenstrahl; нар. 4 верасня 1666 — 22 кастрычніка 1729)[7][8] — шведская мастачка ў стылі барока. Яна вядомая сваімі алегарычнымі карцінамі, партрэтамі і групавымі партрэтамі.
Ганна Марыя Эрэнстраль | |
---|---|
шведск.: Anna Maria Ehrenstrahl | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1666[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1729[4][5][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | David Klöcker Ehrenstrahl[d][1] |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | партрэтны жывапіс[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГанна Марыя Эрэнстраль была дачкой жывапісца Давіда Клокера Эрэнстраля[9] і Марыі Момы.[8]
У 1688 годзе яна выйшла замуж за Ёхана Ватранга (1652—1724), прэзідэнта апеляцыйнага суда Свеаланда.[8] Паводле законаў таго часу не было абавязаная браць прозвішча мужа і яна засталася вядомая пад прозвішчам Эрэнстраль. Пасля выхаду замуж стала хатняй гаспадыняй. З-за свайго багатага шлюбу ёй не давялося прафесійна маляваць, каб утрымліваць сябе, але яна працягвала маляваць усё сваё жыццё і часам прымала грошы за працу. Даследчыкі мяркуюць што яна была паважаным мастаком у сучаснікаў.[7]
Ганна Марыя Эрэнстраль з’яўлялася вучаніцай свайго бацькі. Выступала памочніцай ў яго творчасці, мела ўласную майстэрню ў доме бацькі.[7] Займалася напісаннем копій з палотнаў бацькі, у той час копіі мелі досыць каштоўны статус і іх напісанне з’яўлялася прыбытковай справай. Сярод створаных копій можна адзначыць копію партрэта шведскага караля Карла XI, напісанага яе бацькам ў 1676 годзе.
Як самастойны мастак пераняла асноўныя рысы творчасці свайго бацькі, пісала ў стылі барока адзінкавыя і групавыя партрэты людзей, часам жывёл. У дваццаць адзін год яна скончыла алегорыю чатырох сезонаў (1687) і алегорыю Амур і Псіхіка. Пазней стварыла партрэты прынца Фрэдрыка і прынца Карла Густава па даручэнні каралевы-удавы (1690), партрэт прынца Густава (1685), партрэт каралевы Даніі Ульрыкі Элеаноры і Аўроры Кёнігсмарк. Яна падрыхтавала групу партрэтаў шасці прэзідэнтаў апеляцыйнага суда Свеаланд: Магнуса Габрыэля Дэлагардзі, Густава Адольфа Дэлагардзі, Ларса Валенштэдта, Габрыэля Фалькенберга, Рэйнгольда Ёхана фон Ферсена і Карла Гіленстыерна (1717). Далей яна вырабляла партрэты членаў сям’і Ватранг і працавала ў гуашы з жывёламі.
У 1717 годзе Ганна Марыя Эрэнстраль перадала апеляцыйнаму суду Свеаланда шэсць сваіх карцін, на якіх намаляваны шэсць яе прэзідэнтаў. З гэтай нагоды пісьменніца Сафія Элізабэт Брэнер напісала ёй верш захаплення, у якім абедзве яны былі жанчынамі-піянерамі сваёй прафесіі ў Швецыі.[7]
Памерла ў Стакгольме 22 кастрычніка 1729 года ва ўзросце 63 гадоў.
Галерэя
правіць-
Карл XII у дзяцінстве
-
Прынц Ульрык
Зноскі
правіць- ↑ а б в г Sjöblom A. Anna Maria Ehrenstrahl — С. 380. Праверана 23 сакавіка 2017.
- ↑ Anna Maria Ehrenstrahl // GeneaStar
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/44861 Праверана 15 кастрычніка 2016.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ Anna Maria Ehrenstrahl — 1917.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ а б в г En mamsell i akademien. Ulrica Fredrica Pasch och 1700-talets konstvärld. av Anna Lena Lindberg, Stockholm: Signum, 2010. ISBN 978-91-86221-05-8
- ↑ а б в Anna Maria Ehrenstrahl, urn:sbl:16717, Svenskt biografiskt lexikon (art av Axel Sjöblom.), hämtad 2015-02-07.
- ↑ Wilhelmina Stålberg; P. G. Berg (1864). "Ehrenstrah, Anna Maria". Anteckningar om svenska qvinnor(шведск.). Stockholm: P.G. Berg. p. 121. Праверана September 1, 2014.
Літаратура
правіць- Carin Österberg; Inga Lewenhaupt; Anna-Greta Wahlberg (1990). Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare(шведск.). Signum. ISBN 978-91-87896-03-3.
- Svenskt Konstnärslexikon. Allhems Förlag.