Ганна Мікалаеўна Курыловіч

вучоны-этнограф
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Ганна Мікалаеўна Курыловіч (нар. 23 верасня 1938, в.Загор’е, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1979).

Ганна Мікалаеўна Курыловіч
Дата нараджэння 23 верасня 1938(1938-09-23) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці этнограф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1979)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыла БДУ (1966). У 1957—1967 гадах артыстка Дзяржаўнага народнага хору БССР, з 1967 года — навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН.

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, промыслы і рамёствы.

Аўтар кнігі «Беларускае народнае ткацтва» (1981), сааўтар прац «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура Палесся» (1987), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць