Ганна Мікалаеўна Мурашкевіч
Ганна Мікалаеўна Мурашкевіч (нар. 21 мая 1950, в. Палужжа, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская спецыялістка ў галіне хімічнай тэхналогіі неарганічных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (2004), прафесар (2022).
Ганна Мікалаеўна Мурашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2004) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія неарганічных рэчываў і мінеральных угнаенняў», 1972; аспірантура, 1977; дактарантура, 1992).
Працавала на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе (1972—1973, інжынер), у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1973, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: атрыманне і даследаванне нанадысперсных аксідаў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове; кінетыка і механізмы рэакцый у цвёрдым целе; працэсы крысталізацыі і вырошчванне монакрысталаў; хімія і тэхналогія люмінафораў; тэхналогія вадкакрышталічных матэрыялаў і вырабаў на іх аснове.
Узнагароды правіць
Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Белнафтахім» (2015), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2010).
Бібліяграфія правіць
- Физико-химические основы технологии кремнийсодержащих продуктов, получаемых из отходов и побочных продуктов производства фосфорных удобрений : диссертация … доктора технических наук : 05.17.01: защищена 05.03.2004 : утверждена 22.12.2004 / Мурашкевич Анна Николаевна. — Минск, 2004.
- Физико-химические основы процессов кристаллизации и методы выращивания монокристаллов : учебное пособие / А. Н. Мурашкевич, И. М. Жарский. — Минск, 1997.
- Активные центры поверхности наноразмерных композитов SiО2—TiО2 / М. С. Валова [и др.] // Журнал прикладной спектроскопии. — 2014. — Т. 81, № 3. — С. 402—407.
- Инфракрасные спектры поглощения и структура композитов TiO2—SiO2 / А. Н. Мурашкевич [и др.] // Журнал прикладной спектроскопии. — 2008. — Т. 75, № 5. — С. 724—728.
- Effect of nanosized TiO2—SiO2 covalently modifed by chiral molecules on the asymmetric Biginelli reaction / Yulia Titova [et al.] // Catalysis Today. — 2015. — Vol. 241, p. B. — P. 270—274.
- Nanoscale composite materials in the system SiO2—TiO2 / A. N. Murashkevich [et al.] // Journal of Sol-Gel Science and Technology. — 2013. — Vol. 65, iss. 3. — P. 367—373.
Зноскі
Літаратура правіць
- Мурашкевич Анна Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 266.
- Мурашкевiч Ганна Мiкалаеўна // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 119.