Ганна Леанідаўна Сола

(Пасля перасылкі з Ганна Сола)

Га́нна Со́ла (нар. 16 лютага 1996, Шуміліна) — беларуская біятланістка. Чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2015 года ў эстафеце.

Біятлон
Ганна Сола
Поўнае імя Ганна Леанідаўна Сола
Нарадзілася 16 лютага 1996(1996-02-16) (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост/Вага 169 см / 58 кг
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2015/2016
Агульная трапнасць 88,2%
Лежачы 84%
Стоячы 92,3%
Чэмпіянаты свету
Бронза Паклюка 2021 спрынт

Спартыўная кар’ера правіць

Юніёрскія і маладзёжныя дасягненні правіць

Год Месца правядзення Узрост Інд Спр Пр Эст
2015 ЧС   Раўбічы U19 29 5 13 1
2016 ЧС   Чэйле-Градзістэй U21 14 12 22 -
2017 ЧС   Осрблье U21 7 59 - 6

На Чэмпіянатах свету правіць

Ганна Сола паказала трэці вынік у спрынце на чэмпіянаце свету-2021 у славенскай Паклюцы. Яна прабегла дыстанцыю 7.5 км за 21 мінуту 33.1 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху.

Кар’ера ў Кубку свету правіць

Дэбютавала ў Кубку свету 5 снежня 2015 года ў спрынтарскай гонцы ў Эстэрсундзе (Швецыя), заняла 37 месца і такім чынам адразу ж трапіла ў ачковую зону.

10 снежня 2021 года атрымала перамогу на этапе Кубка свету, выйграўшы спрынт у Гохфільцэне (Аўстрыя).

Агульны залік у Кубку свету правіць

  • 2015—2016 — 95-е месца (4 ачкі)

Спасылкі правіць