Гарадзецкі прыгонны квартэт У. Г. Кастрыёта-Скандэрбека

Гарадзецкі прыгонны квартэт У. Г. Кастрыёта-Скандэрбека існаваў у канцы 1840—1850-х гг. у маёнтку Гарадзец на Магілёўшчыне. Арганізатар кампазітар-аматар У. Г. Кастрыёт-Скандэрбек, блізкі сябра М. Глінкі і А. Даргамыжскага. Удзельнікамі квартэта былі прыгонныя сяляне, прафесійна падрыхтаваныя нямецкім скрыпачом Бекерам: С. Іваноў, М. Міхайлаў, В. Андрэеў, К. Васільеў. Ансамбль меў вялікі рэпертуар і валодаў высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, што дазваляла яму выконваць складаныя творы Л. Бетховена і В. А. Моцарта. Вёў актыўную канцэртную дзейнасць на Магілёўшчыне.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць