Гарадзішча-2 (Свір)

Свір

Гарадзішча-2 — помнік археалогіі, гарадзішча на паўднёва-заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, на беразе возера Свір.

Славутасць
Гарадзішча-2
54°50′12″ пн. ш. 26°25′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000453шыфр 613В000453
Map

Гарадзішча-2 на паўднёва-заходняй ускраіне пасёлка, злева ад дарогі на Смаргонь, ва ўрочышчы Гарадок. Займае мыс прыроднага ўзвышша, якое ўразаецца ў возера Свір. Адносіцца да перыяду ранняга жалезнага веку (VI стагоддзе да н.э. — VII стагоддзе н.э.). З заходняга боку ўмацавана валам вышынёй 1—1,5 м і ровам шырынёй да 8—10 м. Пляцоўка з паўднёвага боку пашкоджана кар’ерам. Культурны пласт 0,4—0,6 м. У 1980 годзе выявіў Міхаіл Чарняўскі, у 1985 годзе абследаваў Яраслаў Звяруга. Знойдзена штрыхаваная і гладка-сценная кераміка. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць