Гарадзішча (Шклоўскі раён)

аграгарадок ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Гарадзі́шча[1] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — аграгарадок (да 2012 г. вёска)[2] у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.

Аграгарадок
Гарадзішча
Дом культуры
Дом культуры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
168 м
Насельніцтва
  • 625 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Паштовыя індэксы
213038
Аўтамабільны код
6
СААТА
7258812016
Гарадзішча на карце Беларусі ±
Гарадзішча (Шклоўскі раён) (Беларусь)
Гарадзішча (Шклоўскі раён)
Гарадзішча (Шклоўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Гарадзішча (Шклоўскі раён)

Геаграфічнае становішча

правіць
 

Знаходзіцца за 26 км у напрамку на ўсход ад Шклова, за 56 км ад Магілёва[3], на аўтамабільнай дарозе Р70 Шклоў—Горкі[4], каля правага берага ракі Бася і месца ўпадзення ў яе ракі Чаенка[5]. Каля аграгарадка на рацэ Чаенка вадасховішча Гарадзішча.

Гісторыя

правіць

Згадваецца ў 1643 як сяло Бярозавае Гарадзішча з царквой у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[6]. У часы Расійскай імперыі мястэчка было цэнтрам воласці ў Горацкім павеце Магілёўскай губерні.

Падчас паўстання супраць савецкай улады ў Аршанскім і Горацкім паветах у маі 1919 г. у мястэчку знаходзіўся штаб паўстанцаў[7].

У сакавіку 1977 года да Гарадзішча далучаны суседнія вёскі Ліцвінавічы, Русакі, Старое Вільянава[8].

30 ліпеня 2006 года вёска пераўтворана ў аграгарадок.

Насельніцтва

правіць
  • 1996 — 867 жыхароў, 366 двароў[3].
  • 2010 — 625 жыхароў.

Інфраструктура

правіць

У аграгарадку дзейнічае ААТ «Новагарадзішчанскае», сярэдняя школа і Дом культуры.

Славутасці

правіць
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  4. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 12. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  5. Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 г. (руск.)
  6. Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 183v.
  7. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 20. — Л. 2—2 адв.
  8. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 42. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Шкловский район: карта. Шклов: план / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2006. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць