Гарадзішча (вадасховішча)
вадасховішча ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Гарадзі́шча — вадасховішча ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі на рацэ Чаенка (прыток ракі Бася) паміж вёскай Старыя Чамаданы і аграгарадком Гарадзішча.
Гарадзішча | |
---|---|
Каардынаты: 54°10′25″ пн. ш. 30°34′33″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён |
Вышыня над узроўнем мора | каля 179,4[1] м |
Даўжыня | 3 км |
Шырыня | 0,28 км |
Плошча | 0,39 км² |
Аб'ём | 0,00119 км³ |
Найбольшая глыбіня | 9 м |
Упадаюць | рака Чаенка |
Выцякаюць | рака Чаенка |
Год напаўнення | 1982 |
Вадасховішча створана ў 1982 годзе ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і забеспячэння вадой навакольных населеных пунктаў. Плошча паверхні вадасховішча 0,39 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня 9 м. Аб'ём вады 1,19 млн м³. Берагі вадасховішча слаба парэзаныя, правы бераг месцамі стромкі.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 г. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 42.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 12. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Республика Беларусь. Могилёвская область. Шкловский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2006. — 3 000 экз.