Гаральд Вацлававіч Занеўскі
Гаральд Вацлававіч Занеўскі (9 мая 1937, Мінск) — беларускі архітэктар.
Гаральд Вацлававіч Занеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1956 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1967 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, старшым архітэктарам у Белкамунпраекце, з 1973 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: машынна-падліковая станцыя ў Рэчыцы (1972), сталовая абутковы фабрыкі ў Лідзе (1976), лабараторны корпус з актавай залай ЦНДІМЭСГ (1975, з А. У. Жалдаковым), сталовая з пераходнай галерэяй фінансавага тэхнікума па Чырвонай вуліцы (1977), інтэр’еры крамы агародніны па вул. Кірава (1978), адміністрацыйна-бытавы корпус па завулку Талстога (1984) у Мінску.
Зноскі
Літаратура
правіць- Заневский Гарольд Вацлавович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)