Адкрыць галоўнае меню

Лысая (гара, Мінскі раён)

(Пасля перасылкі з Гара Лысая, Мінскі раён)

Лысая — гара у цэнтры Лагойскага ўзвышша, знаходзіцца на поўначы Мінскага раёна, паміж вёскамі Лысая Гара і Лекараўка, непадалёк ад мяжы з Лагойскім раёнам. Адлегласць ад Мінска — 21 км.

Лысая
Вышыня 342 м
Размяшчэнне Лагойскае ўзвышша
Каардынаты 54°10′ пн. ш. 27°35′ у. д.HGЯO
Лысая (Беларусь)
Лысая
Лысая

Вышыня — 342 м, гэта другі (пасля Дзяржынскай, 345 м) па вышыні пункт Беларусі, найвышэйшы пункт Мінскага раёна. Гара складзеная марэнавымі суглінкамі. Схілы ўзвышша пакрыты лугамі, часткай — лесам або хмызняком.[1]

Каля падэшвы гары бяруць пачатак невялічкія рэкі, якія ўпадаюць у раку Рыбчанку.

Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна з дапамогай аўтобуса Мінск—Жукаўка (паўтары гадзіны), сыходзіць пасля прыпынку Шапялі.

Зноскі

  1. Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Вертикальная Беларусь: путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: Право и экономика, 2013. – 164 с.: ил. – ISBN 978-985-552-253-0. С.8-11.
  • Горные вершины равнинной Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. – 224 с: ил. – ISBN 978-985-7054-10-7.