Гарнасвечча
Гарнасвечча, Дыбалёўскае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Дыбалі, у басейне ракі Ула.
Гарнасвечча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 119,3[1] м |
Даўжыня | 2,29 км |
Шырыня | 0,52 км |
Плошча | 0,63 км² |
Аб’ём | 0,00311 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,43 км |
Найбольшая глыбіня | 8,0 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,93 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 13,7 км² |
Упадаюць | Бортніцкі канал |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,63 км². Даўжыня 2,29 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня 8,0 м, сярэдняя — 4,93 м. Даўжыня берагавой лініі 5,43 км. Аб’ём вады ў возеры 3,11 млн м³. Плошча вадазбору 13,7 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пераважна стромкія, пад лесам, на паўднёвым усходзе разараныя. Берагі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з возерам Плацішна, упадае Бортніцкі канал, выцякае ручай у раку Ула.
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 565. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)