Плацішна (возера, Бешанковіцкі раён)
Плаці́шна — возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 20 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.
Плацішна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 126,4 м |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 0,26 км |
Плошча | 0,23 км² |
Аб’ём | 0,00148 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,19 км |
Найбольшая глыбіня | 17,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,13—0,145 ‰ |
Празрыстасць | 3,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,45 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17,9 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 1,48 млн м³. Плошча вадазбору 1,45 км².
Катлавіна Плацішна лагчыннага тыпу, значна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны пясчаныя і супясчаныя. У заходняй частцы возера схілы стромкія, вышынёй да 8 м, астатнія спадзістыя (вышынёй 3—5 м). Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Зона мелкаводдзя займае каля 15 % плошчы возера. Дно да глыбіні 5—7 м пясчанае, глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м і займае палосу шырынёй 5—10 м. Ва ўсходняй частцы з Плацішна выцякае ручай у возера Лешна.
У возеры водзяцца акунь, шчупак, краснапёрка, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Міронаў В. Р. Плацішна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 419. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)