Гародна (возера, Бешанковіцкі раён)

Гаро́дна — возера ў Беларусі ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Астроўніца (басейн Заходняй Дзвіны) на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы. Уваходзіць у Астровенскую групу азёр.

Гаро́дна
Морфаметрыя
Даўжыня 2,04 км
Шырыня 0,69 км
Плошча 0,85 км²
Аб’ём 3,42 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,25 км
Найбольшая глыбіня 6,5 м
Гідралогія
Салёнасць 0,165 ‰
Празрыстасць 0,7—0,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,3 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць рака Астроўніца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Гаро́дна (Беларусь)
Гаро́дна
Гаро́дна
Гаро́дна (Віцебская вобласць)
Гаро́дна
Гаро́дна
Map

Плошча люстра возера 0,85 км². Даўжыня 2,04 км, найбольшая шырыня 0,69 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Катлавіна Гародна карытападобнай формы выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 12 да 22 метраў. Берагі вышынёй да 1 м сугліністыя. Мелкаводдзе (да глыбіні 2 м) займае каля 16% плошчы. Дно выслана пяскамі, гліністым ілам. Прыбярэжная надводная расліннасць займае паласу да 30 метраў.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай, выцякае рака Астроўніца.
На возеры два астравы агульнай плошчай 0,4 га.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, лінь, плотка і інш.

Ля возера знаходзіцца вёска Гародна, праходзіць аўтамабільная дарога М3.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць