Гару́цішкі[1] (трансліт.: Haruciški, руск.: Гарутишки) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. За 10 км ад Дзяржынска, 52 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Вёска
Гаруцішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 75 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Аўтамабільны код
5
Гаруцішкі на карце Беларусі ±
Гаруцішкі (Беларусь)
Гаруцішкі
Гаруцішкі (Мінская вобласць)
Гаруцішкі

Гісторыя правіць

Уваходзіла ў склад Койданаўскага графства князёў Радзівілаў. Потым пэўны час належала роду Таргоня-Жыдовічаў герба «Любіч», даўніх прыхаджан і апекуноў койданаўскага калівінісцкага збору. У 1708 годзе возны менскі Браніслаў Багдан Таргоня-Жыдовіч пабудаваў у Гаруцішках уніяцкую Петрапаўлаўскую царкву, запісаўшы ёй 40 дзесяцін зямлі. У царкве знаходзіўся мясцовашанаваны абраз Багародзіцы ўніяцкага пісьма. У 1839 годзе царква пераведзена ў праваслаўе. У 1871 годзе на сродкі прыхаджан узведзены новы будынак царквы, які аднак захаваў традыцыйныя архітэктурныя рысы. У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа (12 вучняў — 11 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка). У 1886 годзе ў Койданаўскай воласці Мінскага павета. У 1894 годзе Дэпартамент земляробства вылучыў у Гаруцішках зямлю В. В. Пашкевічу для арганізацыі гадавальніка лекавых раслін. У 1920-я ў будынку царкоўна-прыходскай школы дзейнічала пачатковая школа.

Насельніцтва правіць

  • 1906 год — 30 двароў, 167 жыхароў
  • 1999 год — 104 жыхары
  • 1 студзеня 2004 года — 42 двары, 83 жыхары
  • 2010 год — 75 жыхароў

Славутасці правіць

 
Петрапаўлаўская царква (1900).
  • Петра-Паўлаўская царква (не захавалася). У 1920-я закрыта. У 1950-1960-я разбурана, абраз Багародзіцы і іншае начынне знікла. На месцы царквы захаваліся рэшткі прыходскіх могілак.

Мемарыялы правіць

  • Брацкая магіла 12 савецкіх воінаў і партызан, загінулых у Другую сусветную вайну.

Вядомыя асобы правіць

  • Васіль Васілевіч Пашкевіч (1856/1857—1939) — навуковец у галіне пладаводства. Доктар біялагічных і сельскагаспадарчых навук (1934). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934). Акадэмік УАСГНІЛ (1935).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць