Гатэль «Гранд Будапешт»
«Гатэль „Гранд Будапешт“» (англ.: The Grand Budapest Hotel) — кінастужка Уэса Андэрсана па матывах апавяданняў Стэфана Цвэйга з Рэйфам Файнсам і Тоні Рэвалары ў галоўных ролях. Прэм'ера фільма адбылася 6 лютага 2014 года на Берлінскім кінафестывалі[16][17], дзе ён быў уганараваны гран-пры журы. Пераважнай большасцю прадстаўнікоў кінапрэсы прызнаны адным з 10 найлепшых фільмаў года, узнагароджаны шэрагам прэмій.
Сюжэт
правіцьДзея фільма адбываецца ў выдуманай усходнееўрапейскай краіне Зуброўцы. Маладая жанчына наведвае магілу невядомага пісьменніка, паказанага проста як «Аўтар» (Том Уілкінсан). Затым аўтар расказвае гісторыю з часоў сваёй маладосці. Аднаго разу ён гасцяваў у легендарным гатэлі «Гранд Будапешт», дзе пазнаёміўся з яго таямнічым уладальнікам.
Той апавядае яму пра падзеі ў гасцініцы ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Багатая госця гатэля, мадам Д., 19 гадоў сябруе з кансьержам месье Густавам і адказвае яму каштоўную карціну «Хлопчык з яблыкам».
Мадам Д. памірае пры загадкавых акалічнасцях, і яе сын Дзмітрый, нязгодны з тэстаментам, вінаваціць Густава ў забойстве маці. Месье Густава арыштоўваюць, і ён шукае дапамогі ў вернага сябра, маладога калідорнага Мустафы Зэро, і ў каханай Зэро — Агаты[18][19].
Агата і Мустафа дапамагаюць Густаву ўцячы з турмы, але Дзмітрый пасылае па яго галаву наёмнага забойцу.
У ролях
правіць- Рэйф Файнс — мсье Густаў, кіраўнік гатэлем
- Тоні Рэвалары — малады Зэро Мустафа
- Сірша Ронан — Агата, нявеста Зэро
- Эдрыен Броўдзі — Дзмітрый Дэгаф-унд-Таксіс, сын Мадам Д.
- Уілем Дэфо — Джоплінг, наёмны забойца
- Эдвард Нортан — інспектар Хенкельс
- Джэф Голдблюм — павераны Ковач
- Мацьё Амальрык — Серж Ікс, слуга Мадам Д.
- Ф. Мюрэй Абрахам — пажылы Зэро Мустафа
- Джуд Лоу — малады Аўтар
- Леа Сейду — Клацільда, служанка Мадам Д.
- Цільда Суінтан — Мадам Селін-Вільнёў Дэгаф-унд-Таксіс (Мадам Д.)
- Харві Кейтэль — Людвіг
- Джэйсан Шварцман — мсье Жан
- Оўэн Уілсан — мсье Чак
- Біл Мюрэй — мсье Іван
- Том Уілкінсан — пажылы Аўтар
- Боб Балабан — мсье Марцін
- Фішэр Стывенс — мсье Робін
- Уолес Валадарскі — мсье Жорж
- Варыс Ахлуваліа — мсье Дзіна
- Карл Маркавіц — Вульф
Вытворчасць
правіцьВыдуманы горад Луц здымаўся галоўным чынам на вуліцах Гёрліца, за кошт добра захаванай старадаўняй еўрапейскай архітэктуры, ён часта становіцца вялікай здымачнай пляцоўкай. Многія сцэны фільма былі зняты ў Дрэздэне і ў замках Саксоніі. Інтэр'ер гатэля «Гранд Будапешт» часткова быў зняты ў атрыуме ўнівермага «Gorlitzer Warenhaus», часткова на кінастудыі. Сам будынак знадворку быў зняты пры дапамозе макета, створанага мастаком Адамам Штокгаўзенам на аснове старадаўніх фатаграфій гатэля «Брысталь Палас» у Карлавых Варах і гатэля «Гелерт» у Будапешце.
У фінальных тытрах фільма паказана, што яго сюжэт натхнёны творамі Стэфана Цвэйга (стваральнікі фільма згадваюць такія творы, як «Нецярпенне сэрца», «Учорашні свет. Запіскі еўрапейца», «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны»)[20].
Аўтар музыкі — кампазітар Аляксандр Дэспла. У фільме ён змяшаў сваю музыку з рускімі фальклорнымі матывамі. У прыватнасці саўндтрэк змяшчае балалаечную музыку, у тым ліку выкарыстана руская народная песня «Свеціць месяц». Асноўныя музычныя тэмы на балалайках, у тым ліку і тэму тытраў, выканаў Дзяржаўны акадэмічны рускі народны ансамбль «Расія» імя Л. Г. Зыкінай.
Першы трэйлер карціны, які абяцае «забойства, помста, каханне і прыгоды», быў прадстаўлены 17 кастрычніка 2013 года[21]. 19 снежня выйшаў другі ролік, які падэманстраваў «звыш дзясятка эксцэнтрычных персанажаў за лічаныя 90 секунд»[22], а таксама постар з выявай акцёрскага ансамбля стужкі[23].
Успрыманне
правіцьФільм ганараваўся вельмі высокімі ацэнкамі сусветнай кінапрэсы. На сайце Rotten Tomatoes на аснове 225 рэцэнзій рэйтынг фільма склаў 8.4 балаў з 10, пры 92 % станоўчых водгукаў[24].
Аўтары «Deutsche Welle» адзначаюць, што «Гатэль „Гранд Будапешт“» — гэта ўласны свет з яркімі фарбамі, смелымі касцюмамі і незвычайнымі героямі. Гатэль-мара, які валодае амаль што наркатычным уздзеяннем.:
Нягледзячы на трагічнасць сюжэту, «Гатэль „Гранд Будапешт“», як і большасць фільмаў пра гасцінічнае жыццё, будзіць прагу да падарожжаў і цікавасць да вялікіх раскошных будынкаў. |
Андэрсан неназойліва, як бы між іншым, закранае сур'ёзныя рэчы – яго фільм працяты нудой па чалавечнасці і індывідуальнасці кожнага. У яго казцы ёсць месца прыгодзе, іроніі, сапраўднаму сяброўству, лёгкай настальгіі па мінулым і мары. Элеонора Лукьянова в газете «Вечерняя Москва»[26]
|
Уладзімір Ляшчанка адзначае насычанасць кадра персанажамі і дэталямі (у тым ліку наяўнасць вусоў амаль ва ўсіх мужчынскіх персанажаў), выверанасць і дакладнасць руху камеры, асацыяцыі з лялечным домікам, пернікавым домікам: «трывожны перыяд еўрапейскай гісторыі ператвараецца ў гульнявую пляцоўку»[27].
Аўтарытэтны брытанскі кіначасопіс Sight & Sound прызнаў «Гатэль „Гранд Будапешт“» адным з 10 найлепшых фільмаў 2014 года[28]. Часопіс Time проста адвёў карціне першае месца ў сваім топ-10.
Узнагароды
правіцьУзнагароды і намінацыі | ||||
---|---|---|---|---|
Узнагарода | Катэгорыя | Намінант | Вынік | |
Берлінскі кінафестываль | «Залаты мядзведзь» (галоўны прыз) | Намінацыя | ||
Гран-пры журы | Перамога | |||
Галівудскі кінафестываль | «Найлепшы дызайн касцюмаў» | Мілена Кананера | Перамога | |
«Готэм» | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Залаты глобус» | «Найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл» | Перамога | ||
«Найлепшая рэжысёрская праца» | Уэс Андэрсан | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля — камедыя ці мюзікл» | Рэйф Файнс | Намінацыя | ||
«Найлепшы сцэнарый» | Уэс Андэрсан | Намінацыя | ||
«Давід дзі Данатэла» | «Найлепшы замежны фільм» | Перамога | ||
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША | «Найлепшы акцёрскі склад» | Намінацыя | ||
Круг кінакрытыкаў Сент-Луіса | «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен | Перамога | |
Круг кінакрытыкаў Сан-Дыега | «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен | Перамога | |
Круг кінакрытыкаў Сан-Францыска | «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен | Перамога | |
«Выбар крытыкаў» | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая рэжысёрская праца» | Уэс Андэрсан | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля» | Рэйф Файнс | Намінацыя | ||
«Найлепшы малады акцёр» | Тоні Рэвалары | Намінацыя | ||
«Найлепшы акцёрскі склад» | Намінацыя | |||
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Уэс Андэрсан | Намінацыя | ||
«Найлепшая аператарская праца» | Роберт Ёмэн | Намінацыя | ||
«Найлепшы дызайн касцюмаў» | Мілена Кананера | Перамога | ||
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен | Перамога | ||
«Найлепшая камедыя» | Перамога | |||
«Найлепшы акцёр у камедыі» | Рэйф Файнс | Намінацыя | ||
Круг кінакрытыкаў Фінікса | «Найлепшая камедыя» | Перамога | ||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага | «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Уэс Андэрсан | Перамога | |
«Найлепшая аператарская праца» | Роберт Ёмэн | Перамога | ||
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен | Перамога | ||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Агая | «Найлепшы акцёрскі склад» | Перамога | ||
«Найлепшая музыка» | Аляксандр Дэспла | Перамога | ||
«Найлепшая аператарская праца» | Роберт Ёмэн | Перамога | ||
Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША | «Найлепшы сцэнарый» | Уэс Андэрсан | Перамога | |
Гільдыя мантажораў ЗША | «Найлепшы мантаж (камедыя ці мюзікл)» | Барні Пілінг | Чакаецца | |
Гільдыя мастакоў-пастаноўшчыкаў ЗША | «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка ў гістарычным фільме» | Адам Стокгаўзен | Чакаецца | |
Гільдыя прадзюсараў ЗША | «Найлепшы фільм» | Чакаецца | ||
Гільдыя аператараў ЗША | «Найлепшая аператарская праца» | Роберт Ёмэн | Чакаецца | |
Гільдыя сцэнарыстаў ЗША | «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Уэс Андэрсан | Чакаецца | |
Гільдыя касцюмераў ЗША | «Найлепшы дызайн касцюмаў у гістарычным фільме» | Мілена Кананера | Чакаецца | |
Гільдыя грымёраў і стылістаў ЗША | «Найлепшы грым у гістарычным фільме» | Фрэнсіс Хэнан, Джулі Дартнел | Чакаецца | |
«Найлепшая кладка валасоў у гістарычным фільме» | Фрэнсіс Хэнан, Джулі Дартнел | Чакаецца | ||
BAFTA | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая рэжысёрская праца» | Уэс Андэрсан | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля» | Рэйф Файнс | Намінацыя | ||
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Уэс Андэрсан | Перамога | ||
«Найлепшая музыка» | Аляксандр Дэспла | Перамога | ||
«Найлепшая аператарская праца» | Роберт Ёмэн | Намінацыя | ||
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Адам Стокгаўзен, Ганна Пінак | Перамога | ||
«Найлепшы дызайн касцюмаў» | Мілена Кананера | Перамога | ||
«Найлепшы мантаж» | Барні Пілінг | Намінацыя | ||
«Найлепшы грым і кладка валасоў» | Фрэнсіс Хэнан | Перамога | ||
«Найлепшы гук» | Намінацыя | |||
«Оскар» | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая рэжысура» | Уэс Андэрсан | Намінацыя | ||
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Уэс Андэрсан, Х'юга Гінэс | Намінацыя | ||
«Найлепшая аператарская праца» | Роберт Ёмэн | Намінацыя | ||
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен | Перамога | ||
«Найлепшы дызайн касцюмаў» | Мілена Кананера | Перамога | ||
«Найлепшы мантаж» | Барні Пілінг | Намінацыя | ||
«Найлепшы грым і прычоскі» | Фрэнсіс Хэнан, Марк Кальер | Перамога | ||
«Найлепшая музыка да фільма» | Аляксандр Дэспла | Перамога |
Крыніцы
правіць- ↑ Hollywood zu Gast in Gorlitz
- ↑ The Grand Budapest Hotel . Box Office Mojo (15 чэрвеня 2014).
- ↑ http://cineuropa.org/nw.aspx?t=newsdetail&l=en&did=246517
- ↑ http://rateyourmusic.com/film/the_grand_budapest_hotel/
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/166259/premierfilmek_forgalmi_adatai_2014.xlsx
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2022.
- ↑ filmportal.de — 2005.
- ↑ а б в г д (unspecified title) Праверана 11 чэрвеня 2016.
- ↑ а б Haus des Dokumentarfilms — 1991.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ http://www.film4.com/reviews/2014/the-grand-budapest-hotel
- ↑ http://www.filmaffinity.com/en/film817968.html
- ↑ filmportal.de — 2005. Праверана 21 кастрычніка 2020.
- ↑ Wes Anderson's «The Grand Budapest Hotel» to Open 64th Berlinale. (ням.)(недаступная спасылка). berlinale.de. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2014. Праверана 20.12.2013.
- ↑ Новы фільм Уэса Андэрсана адкрые Берлінскі кінафестываль. . Lenta.ru. Праверана 20.12.2013.
- ↑ Jon Blistein. Meet New, Peculiar Characters at 'The Grand Budapest Hotel'(недаступная спасылка). Rolling Stone (17 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2013. Праверана 21 снежня 2013.
- ↑ Jennifer Arellanoon. 'Grand Budapest Hotel' trailer: More mustachioed shenanigans from Adrien Brody, Jude Law, and more(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (17 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2013. Праверана 21 снежня 2013.
- ↑ Stefan Zweig, Wes Anderson, Anthea Bell: The society of the crossed keys. Selections from the writings of Stefan Zweig, Inspirations for the Grand Budapest Hotel. Pushkin Press, London 2014, ISBN 978-1-78227-107-9.
- ↑ Mike Ayers. Wes Anderson Debuts 'Grand Budapest Hotel' Trailer(недаступная спасылка). Rolling Stone (17 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2014. Праверана 21 снежня 2013.
- ↑ Alex Stedman. New ‘Grand Budapest Hotel’ Trailer Introduces Cast of Characters . Variety (19 снежня 2013). Праверана 21 снежня 2013.
- ↑ The Grand Budapest Hotel poster shows star-studded cast looking suitably quirky . Metro (19 снежня 2013). Праверана 21 снежня 2013.
- ↑ The Grand Budapest Hotel . Rotten Tomatoes (22 сакавіка 2014).
- ↑ Андреа Хорак, Ольга Мищенко. Камера, мотор, номер снят! . «Deutsche Welle» (8 красавіка 2014). Праверана 14 красавіка 2014.
- ↑ Элеонора Лукьянова. Побеждает мечта(недаступная спасылка). «Вечерняя Москва» (8 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2014. Праверана 14 красавіка 2014.
- ↑ Владимир Лященко. Закат пряничной Европы . «Коммерсантъ» (7 сакавіка 2014). Праверана 14 красавіка 2014.
- ↑ The Best Films of 2014 (англ.). Sight & Sound (28 лістапада 2014). Праверана 30 лістапада 2014.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (англ.)