Оўэн Уілсан
Оўэн Канінгем Уілсан (англ.: Owen Cunningham Wilson, нар. 18 лістапада 1968, Далас, Тэхас, ЗША) — амерыканскі акцёр камедыйнага амплуа, сцэнарыст.
Оўэн Уілсан | |
---|---|
Owen Wilson | |
Імя пры нараджэнні | Owen Cunningham Wilson |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1968[1][2] (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | ЗША |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, комік, сцэнарыст, акцёр агучвання, характарны акцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар |
Кар’ера | 1994 — наш час |
IMDb | ID 0005562 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьОўэн — адзін з трох галівудскіх братоў Уілсанаў, апроч яго — яго родныя браты Люк і Эндру Уілсаны.[4] Ён нарадзіўся ў Даласе, штат Тэхас. Бацька Оўэна — Роберт Уілсан (нар. 1941), матка — Лаура Ўілсан (нар. 1939). Першыя яго крокі ў кіно і на тэлебачанні не выклікалі асаблівага ажыятажу. Кар'ернаму росту спрыяла сустрэча з Бэнам Стылерам, у далейшым сябрам Уілсана, які пачаў запрашаць Оўэна да ўдзелу практычна ва ўсіх сваіх праектах: («Узорны самец», «Знаёмства з бацькамі», «Забойная парачка: Старскі і Хатч», «Ноч у музеі»). Акрамя таго, малады акцёр з'яўляўся ў ролях другога плана ў такіх блокбастарах, як «Армагедон».
Да 2000 годзе Оўэн Уілсан быў дастаткова вядомы амерыканскай публіцы, каб прадзюсары прынялі рашэнне ўзяць яго на ролю напарніка Джэкі Чана ў камедыйным вестэрне «Шанхайскі поўдзень», і яго сіквеле — «Шанхайскія рыцары». У 2001 годзе Уілсан быў намінаваны на «Оскар» за сцэнарый трагікамедыі «Сямейка Тэненбаўм», напісаны разам з сябрам і пастаянным суаўтарам Уэсам Андэрсанам, а ў 2005 годзе сыграў галоўную ролю ў самай касавай камедыі года — «Няпрошаныя госці», якая забяспечыла яму месца ў вышэйшай лізе галівудскіх акцёраў камічнага амплуа.
Наступны камедыйны праект у 2006 годзе — «Ён, я і яго сябры» — распрацоўваўся цалкам пад Оўэна Уілсана. У тым жа годзе агучыў аднаго з персанажаў мультфільма «Тачкі».
Асабістае жыццё
правіцьСустракаўся з актрысай Кейт Хадсан.
26 жніўня 2007 года Уілсан быў дастаўлены ў бальніцу Санта-Монікі пасля спробы самагубствы.[5] Паводле паведамленняў прэсы, акцёр прыняў вялікую колькасць лекаў, пасля чаго ўскрыў сабе вены на абодвух запясцях. Прычынай гэтага быў разрыў адносін з Кейт Хадсан.[6] Праз некаторы час яны зноў аднавілі іх, але потым пара абвясціла пра сваё канчатковае растанне.
У студзені 2011 года акцёр і яго сяброўка Джэйд Дуэл заявілі, што чакаюць першынца[7]. 14 студзеня 2011 года ў пары нарадзіўся сын, хлопчыка назвалі Роберт Форд[8].
Абраная фільмаграфія
правіцьАкцёр
правіцьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Бутэлькавая ракета | Bottle Rocket | Дыгнан | |
ф | Кабельшчык | The Cable Guy | хлопец на спатканні з Робін | |
ф | Анаконда | Anaconda | Гэры Дыксан | |
ф | Армагедон | Armageddon | Оскар | |
ф | Вечная поўнач | Permanent Midnight | Нікі | |
ф | Здань дома на ўзгорку | The Haunting | Люк Сандэрсан | |
ф | Сняданак чэмпіёнаў | Breakfast of Champions | Монтэ Рапід | |
тф | Цеплавое бачанне і Джэк | Heat Vision and Jack | голас цеплавога бачання | |
ф | Пазбаўлены жыцця | The Minus Man | Ван Сьеджэрт | |
ф | Знаёмства з бацькамі | Meet the Parents | Кевін Рэўлей | |
ф | Шанхайскі поўдзень | Shanghai Noon | Рой О`Бэнан | |
ф | У тыле ворага | Behind Enemy Lines | штурман лейтэнант Крыс Бернет | |
ф | Узорны самец | Zoolander | Хэнсел | |
ф | Сямейка Тэненбаўм | The Royal Tenenbaums | Элай Кэш | |
ф | Ашукаць усіх | I Spy | спецыяльны агент Алекс Скот | |
ф | Шанхайскія рыцары | Shanghai Knights | Рой О`Бэнан | |
ф | Вакол свету за 80 дзён | Around the World in 80 Days | Уілбер Райт | |
ф | Знаёмства з Факерамі | Meet the Fockers | Кевін Рэўлей | |
ф | Вялікі крадзеж | The Big Bounce | Джэк Раян | |
ф | Воднае жыццё | The Life Aquatic with Steve Zissou | Нед Плімптан | |
ф | Забойная парачка: Старскі і Хатч | Starsky & Hutch | Кен Хатчынсан | |
ф | Гісторыя Уэндэла | The Wendell Baker Story | Ніл Кінг | |
ф | Няпрошаныя госці | Wedding Crashers | Джон Беквіт | |
ф | Ноч у музеі | Night at the Museum | Джэдзідая | |
ф | Ён, я і яго сябры | You, Me and Dupree | Рэндзі Дзюпры | |
мф | Тачкі | Cars | Маланка Мак-Куін | |
ф | Цягнік на Дарджылінг | The Darjeeling Limited | Фрэнсіс Уайтман | |
ф | Школа выжывання | Drillbit Taylor | Боб «Дрылбіт» Тэйлар | |
ф | Марлі і я | Marley & Me | Джон Гроган | |
ф | Ноч у музеі 2 | Night at the Museum: Battle of the Smithsonian | Джэдзідая | |
мф | Цудоўны містар Фокс | Fantastic Mr. Fox | трэнер Скіп | |
ф | Мармадзюк | Marmaduke | Мармадзюк | |
ф | Хто ведае... | How Do You Know | Мэці | |
ф | Знаёмства з Факерамі 2 | Little Fockers | Кевін Рэўлей | |
ф | Бясшлюбны тыдзень | Hall Pass | Рык | |
ф | Поўнач у Парыжы | Midnight in Paris | Гіл Пендэр | |
мф | Тачкі 2 | Cars 2 | Маланка Мак-Куін | |
ф | Вялікі год | The Big Year | Кені Бостык | |
ф | Кадры | The Internship | Нік | |
мф | Індыкі: Назад у будучыню | Free Birds | Рэджы | |
ф | Гатэль «Гранд Будапешт» | The Grand Budapest Hotel |
Прадзюсар
правіцьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Акадэмія Рашмар | Rushmore | прадзюсар | |
ф | Сямейка Тэненбаўм | The Royal Tenenbaums | выканаўчы прадзюсар | |
ф | Ён, я і яго сябры | You, Me and Dupree | прадзюсар |
Сцэнарыст
правіцьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Бутэлькавая ракета | Bottle Rocket | сцэнарыст | |
ф | Акадэмія Рашмар | Rushmore | сцэнарыст | |
ф | Сямейка Тэненбаўм | The Royal Tenenbaums | сцэнарыст |
Зноскі
- ↑ Owen Wilson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Owen Wilson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130301523 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ filmreference.com biography
- ↑ Owen Wilson Suicide Attempt Confirmed — MTV Movie News| MTV(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2010. Праверана 28 студзеня 2014.
- ↑ "Owen Wilson: Battling Depression". Newsweek. 2007-10-14. Праверана 2008-06-14.
- ↑ Оўэн Уілсан рыхтуецца стаць бацькам (руск.). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 15 студзеня 2011.
- ↑ Spletnik - Роберт Форд: Оўэн Уілсан даў імя сыну Архівавана 23 студзеня 2011.
Спасылкі
правіць- Оўэн Уілсан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Оўэн Уілсан на сайце People.com