Гаўрыльчыцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Гаўры́льчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Гаўрыльчыцы.

Гаўрыльчыцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гаўрыльчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 1 350
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай вобласці. 14 жніўня 1979 года перададзены ў склад Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Скасаваны 28 чэрвеня 2013 года, тэрыторыя далучана да Капацэвіцкага сельсавета[1].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1350 чалавек[2], з іх 99,0 % — беларусы[3].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі вёскі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка, Цясна.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.