Гвадар

горад у Пакістане

Гвада́р (англ.: Gwadar, урду: گوادر, белудж.: گوادر) — горад і глыбакаводны порт на паўднёвым захадзе пакістанскай правінцыі Белуджыстан. Насельніцтва (2012 г.) — 65 364 чал.

Горад
Гвадар
урду: گوادر
белудж.: گوادر
англ.: Gwadar
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
12637 км²
Вышыня цэнтра
8 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
65364 чалавекі (2012)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Гвадар на карце Пакістана
Гвадар (Пакістан)
Гвадар

Гісторыя правіць

Гвадар быў заснаваны прыкладна ў VI ст. да н. э. старажытнымі персамі на ўсходзе іх імперыі. Бактрыйцы называлі яго Гадар, а старажытныя грэкі — Гедрозія. На працягу розных перыядаў ён уваходзіў у склад дзяржавы Селеўкідаў, Ірана, Асманскай Порты, Амана.

У 1958 г. Гвадар быў выкуплены Пакістанам у Амана за 3 млн долараў. У 2002 г. тут пачалося будаўніцтва глыбакаводнага порта, які мяркуецца ператварыць у галоўны марскі порт Пакістана. У 2007 г. пачалося будаўніцтва міжнароднага аэрапорта. У 2013 г. кіраўніцтва партовай гаспадаркай было перададзена кітайскім інвестарам.

Інфраструктура правіць

Гвадар з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі, якая падзяляецца на 3 падакругі. Да будаўніцтва глыбакаводнага порта галоўнай галіной эканомікі было рыбалоўства. Плануецца стварэнне свабоднай гандлёвай зоны і індустрыяльнага парка.

Спасылкі правіць