Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі
Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі (свецкае Рыгор; ? — 6 (16) красавіка 1690) — дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай.
Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Antoni Winnicki[d] | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Нараджэнне | 1634 | ||||||
Смерць |
6 красавіка 1690 ці 1690 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Чацвярцінскія | ||||||
Бацька | Захарый Чацвярцінскі[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з княжацкага роду Чацвярцінскіх, сын старасты раціборскага Захара Чацвярцінскага.
3 1660 года епіскап луцкі і астрожскі. Вёў барацьбу з уніятамі за права карыстацца тытулам і царкоўнымі маёнткамі, але ў 1683 годзе пазбаўлены іх каралеўскай уладай. У 1684 годзе пераехаў на Левабярэжную Украіну, што знаходзілася пад уладай Расіі, і асталяваўся ў Крупіцкім манастыры пад Батурынам.
Царкоўны сабор у Кіеве ў 1685 годзе па патрабаванні гетмана І. Самайловіча абраў Гедэона кіеўскім мітрапалітам. Насуперак традыцыі быў накіраваны для зацвярджэння патрыярхам у Маскву. Там пасвячоны 8(18).11.1685, пасля чаго праваслаўная царква Рэчы Паспалітай фармальна пачала падпарадкоўвацца не Канстанцінопальскай, а Маскоўскай патрыярхіі. Шмат увагі аддаваў уладкаванню Кіева-Магілянскай акадэміі.
Зноскі
правіць- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
Літаратура
правіць- Валерый Пазднякоў. Гедэон // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 5. Киев, 1873.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі