Гельмут фон Панвіц

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Гельмут фон Панвіц (ням.: Helmuth von Pannwitz; 14 кастрычніка 1898 — 16 студзеня 1947) — нямецкі вайсковы дзеяч, кавалерыст, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў. Генерал-лейтэнант Вермахта.

Гельмут фон Панвіц
Helmuth von Pannwitz
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1898(1898-10-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1947(1947-01-16)[1] (48 гадоў)
Месца смерці
Бацька Wilhelm von Pannwitz[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Германская імперыя
 Трэці рэйх
Род войскаў кавалерыя і Войскі СС
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў 15-ы казачы кавалерыйскі корпус СС
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Гельмут фон Панвіц нарадзіўся ў Бацанавіцах, Сілезія (зараз Бадзанавіцы ў Апольскім ваяводстве, Польшча). Пачатковае навучанне атрымаў у падрыхтоўчай школе для хлопчыкаў, пасля чаго атрымаў магчымасць патрапіць ў прускі кадэцкі корпус. У сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, у 16 гадоў добраахвотнікам пайшоў у войска. Быў адзначаны ўзнагародамі, у тым ліку жалезнымі крыжамі першай і другой ступені.

У пачатку Другой сусветнай вайны кіраваў разведчым батальёнам 45-й пехотнай дывізіі. У чэрвені 1941 года прымаў удзел у штурме Брэсцскай крэпасці[3]. Пазней удзельнічаў у стварэнні казацкіх добраахвотніцкіх сіл у складзе Вермахта. Валодаў аўтарытэтам сярод казацтва, што яны нават абралі яго атаманам (найвышэйшы чын у казацкай іерархіі).

Панвіц здаўся брытанскім войскам 11 мая 1945 года. У выніку спецыяльнай дамоўленасці паміж саюзнікамі, казакі былі перададзены савецкаму боку, што пазней ўвайшло ў гісторыяграфію як «Выдача казакоў у Ліенцы». Згодна з савецкім заканадаўствам, большасць казацкіх вайскоўцаў падлягалі доўгаму турэмнаму зняволенню альбо вышэйшай меры пакарання. Паколькі Панвіц з’яўляўся грамадзянінам Германіі, брытанцы згадзіліся, што ён не падлягае рэпатрыяцыі ў СССР. Тым не менш, Панвіц вырашыў падзяліць лёс сваіх падначаленых і добраахвотна адмовіўся ад магчымасці павяртання ў Германію. Быў пакараны смерцю 16 студзеня 1947 года ў турме Лефортава па абвінавачванні ў тэрарыстычных дзеяннях супраць СССР.

Зноскі

  1. а б von, Helmuth Pannwitz // TracesOfWar
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #11859155X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Алиев Р. В. Штурм Брестской крепости — Яуза, 2012, ISBN: 978-5-699-41287-7