Гема Фрызіус (нідэрл.: Gemma Frisius; 8 снежня 1508, Докюм, Фрысландыя — 25 мая 1555, Лёвен) — нідэрландскі матэматык, урач, картограф, філосаф, гравёр, майстар астранамічных інструментаў, педагог.

Гема Фрызіус
фрыз.: Jemme Reinierszoon[1]
Дата нараджэння 8 снежня 1508[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1555[2][3][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Карнеліус Гема[d][4]
Род дзейнасці матэматык, урач, картограф, выкладчык універсітэта, стваральнік інструментаў, філосаф, фізік, астраном, globe maker
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стварыў ў 1536 годзе адзін з найстарэйшы глобусаў, палепшыў шэраг інструментаў свайго часу, якія выкарыстоўваюцца ў прыкладной матэматыцы, геадэзіі і навігацыі.

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў беднай сям’і. З юнацтва быў кульгавы. Пасля смерці бацькоў пераехаў у Гронінген, з 1525 года навучаўся ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, у спісе дысцыплін якога былі матэматыка і астраномія. У 1536 годзе атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Быў пакінуты на медыцынскім факультэце ўніверсітэта ў Лёвене, дзе працаваў да сваёй смерці.

Падчас вучобы заняўся вырабам глобусаў і матэматычных інструментаў. Дзякуючы якасці і дакладнасці прылад атрымаў шырокую вядомасць у навуковым свеце, атрымаў высокую ацэнку ад Ціха Брагэ.

У 1533 годзе ўпершыню апісаў метад трыянгуляцыі, які выкарыстоўваюць у картаграфіі і геадэзіі па гэты дзень. У 1530 (або 1533) годзе быў першым, хто апісаў спосаб вызначэння геаграфічнай даўгаты з дапамогай дакладнага гадзінніка.

У 1544 годзе з дапамогай камеры-абскуры Гема Фрызіус назіраў сонечнае зацьменне. Займаючыся астраноміяй і картаграфіяй вёў перапіску з М. Капернікам. Быў адным з першых прыхільнікаў геліяцэнтрычнай сістэмы свету.

Зноскі

  1. https://books.google.cat/books?id=y0yDeNFZOT4C&pg=PA115 — С. 115.
  2. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. а б Frisius Gemma // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в ECARTICO Праверана 14 ліпеня 2023.
  5. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  6. а б в https://books.google.cat/books?id=4bvOEAAAQBAJ&pg=PA158 — С. 158.
  7. а б Матэматычная генеалогія — 1997.