Генадзь Барысавіч Пацыенка

Генадзь Барысавіч Пацыенка (нар. 25 жніўня 1937, в. Зубакі, Лёзненскі раён) — беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года.

Генадзь Барысавіч Пацыенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 жніўня 1937(1937-08-25) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Зубакі Лёзненскага раёна, там жа скончыў 4 класы, а затым сямігодку ў Дабрамыслях. Сярэднюю адукацыю атрымаў у горадзе Гродна. У 1954—1956 гадах працаваў на цаліне, пасля чаго вярнуўся ў Гродна. Потым быў прызваны ў армію. Служыў танкістам на Дальнім Усходзе.

Дарога ў літаратуру пачалася з газеты «Гродзенская праўда», дзе ён, токар Гродзенскага завода «Аўтазапчастка», друкаваў свае першыя творы. У той час газету ўзначальваў Васіль Быкаў. Ён звярнуў увагу на творчасць маладога пісьменніка і ў 1961 годзе адправіў яго на з’езд маладых пісьменнікаў Беларусі ў Мінск. У гэтым жа годзе з рэкамендацыйным лістом ад Васіля Быкава і Івана Шамякіна ён адправіўся ў Маскву паступаць у літаратурны інстытут імя Горкага, які ў 1966 годзе скончыў.

Пасля літінстытута Генадзь Пацыенка скончыў аспірантуру. Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса «Маладая гвардыя», выкладаў у інстытуце.

Творчасць правіць

З’яўляючыся саветнікам Міністэрства па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі, пісьменнік быў цесна звязаны з Паўночным Каўказам. Свае назіранні аб вайне ў Чачні ён выказаў у кнізе «Дни среди молний» (1994). За аповесць «Пока пуля летит» (2000) узнагароджаны сярэбраным медалём Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў. У 2007 годзе ў Віцебску быў выдадзены двухтомнік Генадзя Барысавіча «Выбранае», куды ўвайшлі лепшыя творы, якія былі створаны аўтарам за гады творчасці[1].

Узнагароды правіць

  • Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга 2008 года»
  • Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008)
  • Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна (2007)
  • сярэбраны медаль Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў

Зноскі

Літаратура правіць

  • Марціновіч, А. Родавае гняздо паблізу возера Шэлахава / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2007. — 14 снеж. — С. 12.
  • Пациенко Геннадий Борисович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 289—290.