Генадзь Міхайлавіч Шары

Генадзь Міхайлавіч Шары (нар. 23 красавіка 1941, г.п. Парычы, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар, краязнаўца.

Генадзь Міхайлавіч Шары
Дата нараджэння 23 красавіка 1941(1941-04-23) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1966 годзе. З 1966 па 1971 год працаваў галоўным архітэктарам Салігорска, з 1971 года — старшы, вядучы архітэктар у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Член КПСС з 1969 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

правіць

Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў гасцініцы ў Вілейцы (1972), прафтэхвучылішча ў Маладзечне (1974), у выкананні навукова-даследчых прац: карта шумавога рэжыму Мінска (1972), горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый у БССР (1979), удасканаленне прамысловай забудовы ў гарадах БССР (1978).

Зноскі

Літаратура

правіць