Генадзь Адамавіч Пусеў
Генадзь Адамавіч Пу́сеў (20 ліпеня 1948, г. Гомель) — беларускі мастак.
Генадзь Адамавіч Пусеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1948[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. Арганізатар і начальнік участка мастацкай керамікі на Мінскім заводзе будаўнічых матэрыялаў.
Члены Беларускага саюза мастакоў з 1983 года.
Творчасць
правіцьПрацуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і станковым жывапісе. Сярод твораў дэкаратыўныя скульптура «Птушка» (1975), «Вясна» (1977), «Алеся», «Яблынька» (абедзве 1980), «Дзяўчына ў капелюшы» (1997), трыпціхі «Песні роднага края» (1980), «Партызанам Беларусі» (1982), дэкаратыўных кампазіцыі «Поры года» (1983), «Перамога» (1985), серыя дэкаратыўных ваз «Палессе» (1986), дэкаратыўных камплектаў «Белая варона» (1995), «Чорныя лебедзі» (1997), жывапісных твораў «Варажба» (1966—1985), «Мацярынства» (1988), «Развітанне з дзяцінствам» (1991), «Паўстанне Налівайкі» (1995), «Выкраданне Еўропы» (1999), «Скачкі з амурам» (2000) і інш. Выканаў шэраг афармленчых работ. Творы вызначаюцца дэкаратыўнай выразнасцю, своеасаблівасцю тэхнікі выканання.
Зноскі
Літаратура
правіць- Л. Ф. Салавей. Пусеў Генадзь Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).