Генадзь Сяргеевіч Галкін
спартсмен, стэндавая стральба
| |||||||||||||||||
|
Генадзь Сяргеевіч Галкін (руск.: Геннадий Сергеевич Галкин; нар. 13 жніўня 1949, ст. Галіцына, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць) — беларускі спартсмен (стэндавая стральба). Майстар спорту СССР міжнароднага класу (1974)[1].
Біяграфія
правіцьБыў ваеннаслужачым. Чэмпіён свету (1973, Мельбурн, Аўстралія), Еўропы (1979, Мантэкаціні, Італія) у камандным першынстве, СССР у асабістым (1978) і камандным (1974, 1976, 1978) першынствах. Рэкардсмен СССР (1978). Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).