Стэндавая стральба
Стэ́ндавая стральба́[1] — від стралковага спорту, спартыўная стральба з гладкаствольнай зброі 12-га калібру шротам на траншэйным або круглым стралковым стэндзе па выкіданым кідальнымі прыладамі мішэням-талерачкам. Да 1940 года від спорту меў назву «стралкова-паляўнічы спорт»[1].
Стэндавая стральба | |
---|---|
Характарыстыка | |
Катэгорыя | стралковы спорт |
Першыя спаборніцтвы | |
Алімпійскія гульні | Летнія Алімпійскія гульні 1900 |
Міжнародная федэрацыя | |
Назва | Міжнародная федэрацыя спартыўнай стральбы |
Вэб-сайт | issf-sports.org |
Гісторыя
правіцьСтэндавая стральба бярэ свой пачатак з далёкага мінулага (з сярэдневяковай Англіі[1]), калі знаць забаўлялася стральбой па лятаючым мішэням. У сярэднія вякі ў якасці мішэняў ужываліся жывыя птушкі, часцей за ўсё галубы, якіх выкідвалі з-за хованак. Пазней іх сталі саджаць у лункі, прыкрытыя каўпаком, які знімаўся з дапамогай вяроўкі, і голуб атрымліваў магчымасць узляцець. З часам каўпакі былі заменены адмысловымі скрынямі-садкамі і стральба стала называцца «садковай». У сярэдзіне XIX стагоддзя з’явілася стральба па штучных мішэнях, якія закідваліся спецыяльным прыстасаваннем. У якасці мішэняў выкарыстоўваліся шкляныя шарыкі, запоўненыя дымам, пылам або пер’ямі[2]. У 1880 годзе спачатку ў ЗША, а затым у Германіі і Францыі з’явіліся кідальныя машынкі і мішэні ў выглядзе сучасных талерачак[2].
Як від спорту, стэндавая стральба існуе з канца XIX стагоддзя. У Расіі першы спецыяльны стэнд для стральбы быў абсталяваны ў 1887 годзе ў Санкт-Пецярбургу на Крастоўскім востраве[2]. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя стэндавая стральба распаўсюдзілася амаль па ўсім губернскім гарадам Расійскай імперыі. Мішэні вырабляліся на месцах з гліны і пяску[2].
У праграму Алімпійскіх гульняў спаборніцтвы па стральбе на траншэйным стэндзе ўключаны ў 1900 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Мужчынскія чэмпіянаты свету на траншэйным стэндзе праводзяцца з 1935 года, на круглым — з 1947 года, жаночыя чэмпіянаты на абодвух стэндах — з 1962 года[1]. Чэмпіянаты Еўропы для мужчын праводзяцца з 1955 года, жаночыя — з 1964 года[1]. У алімпійскую праграму ўваходзяць тры дысцыпліны стэндавай стральбы: круглы стэнд («скіт», з 1968 года), траншэйны стэнд («трап») і «дубль-трап» (з 1996 года)[2].
Спаборніцтвы праходзяць пад эгідай Міжнароднай федэрацыі спартыўнай стральбы (ISSF).
Стэндавая стральба ў Беларусі
правіцьУ Беларусі стэндавая стральба стала развівацца ў пачатку 1920-х гадоў[1]. Першы чэмпіянат БССР адбыўся ў 1927 годзе[1]. Сярод вядомых беларускіх стралкоў: Г. Галкін, В. Вятохін (чэмпіён СССР, 1967), Ш. Ляцьен (чэмпіён СССР, 1971), А. Герашчанка, А. Каваленка і інш.
Дзейнічае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя стэндавай стральбы »[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Разновидности стендовой стрельбы // Чемпионат.com (руск.)
- ↑ Федэрацыі, саюзы, асацыяцыі па відах спорту, уключаных у праграму летніх Алімпійскіх гульняў (Праверана 18 мая 2023) // Сайт Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Літаратура
правіць- Стральба́ стэ́ндавая // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 197. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стендовая стрельба // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэндавая стральба
- О стрельбе (руск.) (Праверана 18 мая 2023) // Сайт Беларускай федэрацыі стралковага спорту
- Самерханов Р. М., Ильенко Д. Обучающий материал по стендовой стрельбе // Нижегородская федерация стендовой стрельбы (руск.) (Праверана 17 мая 2023)
- История стендовой стрельбы // История видов спорта (руск.) (Праверана 17 мая 2023)
- Разновидности стендовой стрельбы // Чемпионат.com (руск.) (Праверана 17 мая 2023)
- Стрельба стендовая // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.) (Праверана 17 мая 2023)
- Комашко Д. Рассказываем о видах спорта, которые вошли в программу II Европейских игр: стрельба стендовая (руск.) (Праверана 18 мая 2023) // «СБ. Беларусь сегодня»