Генрык Барановіч
Генрык Барановіч (19 лютага 1916, в. Крывуля, Ашмянскі павет — 2003) — беларускі грамадскі дзеяч.
Генрык Барановіч | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік, рэдактар, грамадскі дзеяч, прапагандыст |
Дата нараджэння | 19 лютага 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2003 |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
У сярэдзіне 1930-х г. скончыў Віленскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам.
Як падхарунжы 5-га Віленскага пяхотнага палка ўдзельнічаў у Польскай абарончай вайне 1939. 22 верасня 1939 трапіў у нямецкі палон. 9 кастрычніка 1940 вызвалены з лагера ваеннапалонных. З верасня 1941 супрацоўнік Ф. Акінчыца ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). З лістапада 1943 арганізатар і кіраўнік Працоўнай групы СБМ у Германіі, рэдактар часопіса «Малады змагар». Пасля вайны жыў у Таронта (Канада), уваходзіў у склад кіраўніцтва Згуртавання беларусаў Канады, быў прыхільнікам БНРаўскай арыентацыі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Туронак Ю. Саюз Беларускай Моладзі ў Нямеччыне // Беларускі гістарычны агляд. Том 11, Сшытак 1-2 (20-21), сьнежань 2004.
- Туронак Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — 224 с.