Генрых Альдэгрэвер

Генрых Альдэгрэвер або Альдэграф, таксама Альберт Вестфальскі (ням.: Heinrich Aldegrever; 1502—1562) — нямецкі жывапісец і гравёр XVI стагоддзя, вучань школы Альбрэхта Дзюрэра.

Генрых Альдэгрэвер
Партрэт
Род дзейнасці мастак, ювелір, гравёр, рысавальнік, дызайнер, ілюстратар, мастак-гравёр
Дата нараджэння 1502[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1555 ці 1561
Месца смерці
Грамадзянства
Commons-logo.svg Генрых Альдэгрэвер на Вікісховішчы

Генрых Альдэгрэвер нарадзіўся ў 1502 годзе ў Падэрборне, у сям’і Германа Трыпенмекера, празванага Альдэгрэверам, які ў 1527 годзе ўзяў сабе гэтае імя. Генрых Альдэгрэвер пачаў падпісваць свае працы манаграмай «AG» аналагічна напісанню манаграмы А. Дзюрэра, замяніўшы літару D на G. Таму даследчыкі мяркуюць блізкае знаёмства Дзюрэра і Альдэгрэвера.

З прычыны ўдзелу ў рэфармацыйных рухах таго часу змушаны пакінуць радзіму, пасяліўся ў квітнеючым тады горадзе Зоэсте (цяпер Зост) у Паўночным Рэйне — Вестфаліі.

Там жа ў Зосце Генрых Альдэгрэвер і памёр у 1562 годзе.

Карціны яго вельмі рэдкія, стыль іх сухі і строгі, але поўны выразнасці і рэзкай характарыстыкі — знаходзяцца ў галерэях Вены, Мюнхена і Берліна, большай часткай пісаны з яго гравюр, якіх ён пакінуў больш за трыста, пераважна ў тэхніцы разца.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118501755 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Heinrich Aldegrever // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118501755 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118501755 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.