Генрых Майсеевіч Левін
Генрых Майсеевіч Левін (13 лістапада 1938, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Доктар тэхнічных навук.
Генрых Майсеевіч Левін | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лістапада 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Навуковая сфера | тэхнічная кібернетыка |
Месца працы | Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. З 1968 года ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па аўтаматызацыі праектна-канструктарскіх работ, даследаванні аперацый, дыскрэтным праграмаванні. Распрацаваў метады пераметрычнай дэкампазіцыі для рашэння складаных экстрэмальных задач, мадэлявання і аптымізацыі праектных рашэнняў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 179.