Генрых Міхайлавіч Траццяк

Генрых Міхайлавіч Траццяк (29 чэрвеня 1937, в. Літва, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 22 студзеня 2024) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы (1988)

Генрых Міхайлавіч Траццяк
Род дзейнасці аграном
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1937(1937-06-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 2024(2024-01-22) (86 гадоў)
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і фельчара.

Пасля вайны скончыў няпоўную сярэднюю школу. З малых гадоў дапамагаў бацькам весці гаспадарку, падлеткам пачаў працаваць у калгасе. Пазней атрымаў сярэднюю адукацыю ў Баранавіцкай вочна-завочнай школе рабочай моладзі.

У 1956 годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую Армію. Пасля звальнення ў запас скончыў з адзнакай Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках і з 1969 года працаваў галоўным аграномам у калгасе імя Ламаносава Ляхавіцкага раёна.

У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эфектыўнасць прымянення мінеральных угнаенняў пад ячмень у залежнасці ад гатунку на дзярнова-падзолістых лёгкасуглінкавых глебах паўднёвага захаду Беларусі».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 жніўня 1988 года за выдатныя вынікі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на аснове асваення інтэнсіўных тэхналогій і перадавых метадаў арганізацыі працы ў земляробстве і жывёлагадоўлі і праяўленую працоўную доблесць, было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Кіраваў гаспадаркай амаль трыццаць гадоў і пайшоў на заслужаны адпачынак у 1997 годзе. Прымаў актыўны ўдзел у працы раённай і абласной ветэранскіх арганізацый, навукова-вытворчай групы пры Ляхавіцкім райвыканкаме. У 2012 годзе стаў уладальнікам сядзібы Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова і заняўся яе аднаўленнем.

Памёр 22 студзеня 2024 года[1].

Узнагароды правіць

Герой Сацыялістычнай Працы (1988), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі», залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР

Зноскі

Літаратура правіць

  • Belavia On Air. — 2019. — № 9. — С. 284—291.
  • Гордость страны и слава академии: информационно-справочное пособие для кураторов студенческих групп, воспитателей общежитий, руководителей кружков и клубов / Т. В. Лосева, Т. А. Буренкова, Е. Л. Белоусова. — Горки, 2012. — С. 45.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага р-на / БСЭ ; [рэд.-склад.: В. У. Скалабан; рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск, 1989. — С. 384—385.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1, кн. 2 : Брестская область. — С. 411.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 220.