Генрых Хантынгданскі
Гэты артыкул пра сярэдневяковага англійскага гісторыка. Артыкул пра сына шатландскага караля Давіда I гл.: Генрых Шатландскі, граф Хантынгдан.
Генрых Хантынгданскі | |
---|---|
фр.: Henri de Huntingdon | |
Дата нараджэння | 1080 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1160 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | летапісец, пісьменнік, каталіцкі святар, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя[2] і хроніка[2] |
Генрых Хантынгданскі (англ.: Henry of Huntingdon; каля 1088 — 1160?) — сярэдневяковы англійскі гісторык, аўтар «Гісторыі англійскага народа» (лац.: Historia Anglorum), архідыякан Хантынгдана.
Біяграфія і творчасць
правіцьПра Генрыха Хантынгданскага вядома, што ён служыў пад кіраўніцтвам Роберта Блоэ (англ.: Robert Bloet), біскупа лінкальнскага, а затым яго пераемніка Аляксандра Блуаскага. Менавіта пад яго патранажам Генрых і напісаў сваю галоўную працу — «Гісторыю англійскага народа». Большая частка гэтай кнігі была створана ў 1125—1130 гадах, апошнія главы былі дададзены некалькі пазней.
Historia Anglorum
правіць«Гісторыя англійскага народа» ахоплівае перыяд ад рымскага ўварвання ў Брытанію ў 43 годзе да н.э. да ўзыходжання на прастол Генрыха II у 1154 годзе. Прыкладна 75 % гэтай працы ўяўляе сабой пераказ, пераклад або прамы выклад прац больш ранніх аўтараў, галоўным чынам гэта «Царкоўная гісторыя народа англаў» Беды Вялебнага. Найбольш каштоўныя тыя часткі кнігі Генрыха Хантынгданскага, якія ахопліваюць перыяд паміж 1126 і 1154 гадамі, гэта значыць канец кіравання Генрыха I Баклерка і эпоху феадальнай анархіі пры Стэфане Блуаскім, сучаснікам якіх быў Генрых Хантынгданскі. Выклад гісторыі ў Генрыха адрозніваецца драматызмам і паэтычнасцю, што забяспечыла папулярнасць яго працы ў Сярэднявеччы і яе ўплыў на творчасць пазнейшых аўтараў, хоць па дакладнасці і поўнасці гэта праца значна саступае «Гісторыі англійскіх каралёў» і «Новай гісторыі» Вільяма Мальмсберыйскага. Акрамя таго, у сваёй кнізе Генрых шмат увагі надае нацыянальным пытанням і абгрунтаванню правоў нармандцаў на ўладу над Англіяй і Уэльсам.
У аснове структурнага падзелу «Гісторыі англійскага народа» ляжаць пяць вялікіх заваяванняў Брытаніі: рымлянамі, піктамі і скотамі, англасаксамі, вікінгамі і нарманамі. Праца (у рэдакцыі 1135 года) складаецца з сямі кніг:
- Кіраванне рымлян (DE REGNO ROMANORVM IN BRITANNIA);
- Прыбыццё англасаксаў (DE ADVENTU ANGLORVM);
- Хрышчэнне англасаксаў (DE CONVERSIONE ANGLORVM);
- Кіраванне англасаксаў (DE REGNO ANGLORVM);
- Дацкія войны (DE BELLIS DACORVM);
- Прыбыццё нармандцаў (DE ADVENTU NORMANNORVM);
- Кіраванне нармандцаў (DE REGNO NORMANNORVM).
Пазнейшыя рэдакцыі «Гісторыі англійскага народа» ўключалі да трох дадатковых кніг: жыціі англійскіх святых і легенды пра цуды, а таксама вытрымкі з «Гісторыі каралеўства Брытанія» Гальфрыда Монмуцкага.
Менавіта Генрых Хантынгданскі ўпершыню ўжыў у дачыненні да англасаксонскіх каралеўстваў тэрмін «гептархія». Аднак толькі ў XVI стагоддзі, пасля выхаду «Historia Anglorum» у друкаваным відзе, паняцце ўвайшло ў абарот.
- Іншыя творы
Адзін з найбольш характэрных эпістулаў «De contemptu mundi», напісаны Генрыхам, верагодна ў 1135 годзе, прысвечаны архідыякану-нябожчыку Вальтэру. Твор характэрны з'едлівай крытыкай заган таго часу.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ http://www.jstor.org/stable/2853678
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Henry, Archdeacon of Huntingdon: Historia Anglorum — The History of the English People 1000—1154 (пер. на английский Д. Гринуэй). — Oxford University Press, 2002, ISBN 0-19-284075-4.
- Памятники истории Англии / Пер. Д. М. Петрушевского. — М., 1936.