Генрых II Сварлівы
Ге́нрых II Сварлі́вы (ням.: Heinrich der Zänker; 951—28 жніўня 995) — герцаг Баварыі ў 955—976 гадах і з 985 года з Саксонскай дынастыі. Генрых атрымаў сваю мянушку дзякуючы яго неаднаразовым паўстанням супраць імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Генрых II Сварлівы ням.: Heinrich der Zänker | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
955 — 976 | ||
Папярэднік | Генрых I | |
Пераемнік | Атон I | |
| ||
985 — 995 | ||
Папярэднік | Генрых III | |
Пераемнік | Генрых IV Святы | |
| ||
989 — 995 | ||
Папярэднік | Атон I Вормскі | |
Пераемнік | Конрад I | |
Дзейнасць | суверэн | |
Нараджэнне | каля 951[1] | |
Смерць | 28 жніўня 995 ці 28 жніўня 995 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Саксонская дынастыя | |
Бацька | Генрых I[d] | |
Маці | Юдыта Баварская[d] | |
Жонка | Гізела Бургундская | |
Дзеці | Генрых II Святы, Гізела Баварская, Бруна[d], Brigitta von Bayern[d], Arnold of Bavaria[d] і Brigida von Andlau[d] | |
БіяграфіяПравіць
Генрых II быў сынам герцага Баварыі Генрыха I, і Юдыты Баварскай з дынастыі Луітпольдзінгаў. Па бацьку ён даводзіўся пляменнікам імператару Атону I Вялікаму.
У момант смерці свайго бацькі Генрыху споўнілася толькі чатыры гады і спачатку ад яго імя Баварыяй кіравала маці Юдыта. Ужо ў дзевятнадцацігадовым узросце Генрых II арганізаваў змову супраць імператара Атона II у 974 годзе, імкнучыся завалодаць прастолам Германіі. Аднак мяцеж быў раскрыты, а Генрых з саўдзельнікамі пасаджаны пад варту ў Інгелгейм.
Неўзабаве яму ўдалося бегчы і вярнуцца ў Баварыю, дзе ён падняў паўстанне. Імперскія войскі ў 976 годзе ўварваліся ў герцагства і разбілі Генрыха II. Ён быў вымушаны бегчы, а карона Баварыі была перададзена пляменніку імператара Атона II Атону Швабскаму. Больш таго, паўстанне Генрыха прывяло да падзелу тэрыторыі Баварскага герцагства: у 976 годзе Усходняя марка (будучая Аўстрыя) і Карынтыя, якая ўключае тэрыторыі ад Штырыі да Вероны, былі аддзелены ад Баварыі і атрымалі незалежнасць.
Страта прастола не спыніла Генрыха II: у 977 годзе ён стаў ініцыятарам так званай Вайны трох Генрыхаў — новага паўстання баварскай арыстакратыі супраць імператара. Паражэнне гэтага выступлення ў 978 годзе азначала падначаленне Баварыі цэнтральнай уладзе і падзенне яе значэння як аднаго з пяці асноўных племянных герцагстваў Германіі. Генрых быў арыштаваны і пасаджаны пад нагляд біскупа Утрэхцкага.
Толькі пасля смерці імператара Атона II Генрых Сварлівы здабыў свабоду, але адразу ж падняў мяцеж супраць малалетняга імператара Атона III. Хоць і ў гэты раз яму не ўдалося авалодаць германскім прастолам, яму была вернута ў 985 годзе Баварыя, а ў 989 годзе і Карынтыя. Карону Германіі змог атрымаць толькі сын Генрыха Свавольнага Генрых IV.
Шлюб і дзеціПравіць
- (з 972) Гізела Бургундская (955—1006), дачка Конрада I, караля Бургундыі
- Генрых II (973—1024), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (з 1014), кароль Германіі (з 1002), герцаг Баварыі (з 995)
- Бруна (пам. 1029), біскуп Аўгсбурга
- Гізела (пам. 1065), у шлюбе (995) з Іштванам I, каралём Венгрыі
- Брыгіта (пам. пасля 1004)
- Пазашлюбны сын
- Арнольд (Арнульф, пам. 1018), архібіскуп Равены
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Генрих II Строптивый // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Егер О., Всемирная история в 4 томах; ООО «Издательство АСТ», М., 2000 г.