Генрыэта Марыя Французская

Генрыэта Марыя Французская (Henriette Marie; 25 лістапада 1609 — 10 верасня 1669) — малодшая дачка французскага караля Генрыха IV і Марыі Медычы, выдадзеная замуж у 1625 годзе за Карла I Сцюарта, караля Англіі, Шатландыі і Ірландыі. Маці двух англійскіх манархаў (Карла II і Якава II) і бабуля яшчэ траіх. Па жаночай лініі ад яе вядуць свой род Людовік XV і яшчэ чацвёра каралёў Францыі. Яе імем у ЗША названы штат Мэрыленд.

Генрыэта Марыя Французская
фр.: Henriette Marie
на партрэце пэндзля Ван Дэйка
на партрэце пэндзля Ван Дэйка
Сцяг Каралева Англіі, Шатландыі і Ірландыі Сцяг
1625 — 1649
Папярэднік Ганна Дацкая
Пераемнік Кацярына Браганская
Нараджэнне 25 лістапада 1609(1609-11-25)[1][2][…]
Смерць 10 верасня 1669(1669-09-10)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Французскія Бурбоны[d]
Бацька Генрых IV[4][3]
Маці Марыя Медычы[4][3]
Муж Карл I Сцюарт[4][5][…]
Дзеці Карл II Сцюарт[4][3], Mary Henrietta, Princess Royal[d][6][4][…], Якаў II Сцюарт[4][3], Princess Elizabeth of England[d], Ганна Сцюарт[d], Henry Stuart, Duke of Gloucester[d][4], Henrietta of England[d][4][3], Charles James Stuart, Duke of Cornwall[d][6] і Catherine Stuart[d][6]
Веравызнанне каталіцтва
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў Луўры за паўгода да забойства бацькі і была нарачона ў гонар абодвух бацькоў. Калі дзяўчынцы было сем гадоў, Марыю Медычы выслалі з Парыжа. Яшчэ праз 7 гадоў Генрыэту-Марыю выдалі замуж за англійскага караля. Па прыбыцці ў Лондан маладая выявіла, што муж знаходзіцца пад поўным уплывам герцага Бекінгема. Жывучы ў адным палацы, яны не бачылі адзін аднаго тыднямі. Толькі пасля забойства Бекінгема Карл пацяплеў да жонкі і, паводле сведчанняў сучаснікаў, «закахаўся» ў сваю каралеву.

Генрыэта Марыя не шкадавала высілкаў для таго, каб «акультурыць» англійскі двор па кантынентальным узоры, заступалася тэатрам, але яе набожная прыхільнасць да каталіцкіх абрадаў адштурхвала ад яе прыдворных-англікан. З набліжэннем Англійскай рэвалюцыі яна спрабавала прыцягнуць на бок мужа французаў, галандцаў і Папу Рымскага, чым толькі падлівала смалы ў агонь грамадзянскай вайны.

 
Генрыэта-Марыя з мужам і дзецьмі (Ван Дэйк, 1633 г.)

Калі ў жніўні 1642 г. справа дайшла да баявых сутыкненняў, Марыя Генрыэта накіравалася ў Нідэрланды для збору сродкаў на вядзенне вайны з парламентарыямі. У лютым наступнага года яна прычаліла да берагоў Іаркшыра і прынялася ўзнімаць насельніцтва на абарону караля. У ліпені 1644 г. справы Карла сталі зусім дрэннымі, і каралева пакінула межы Англіі. Праз пяць гадоў яе муж быў пакараны смерцю.

З тых часоў Марыя Генрыэта аддавала перавагу больш не ўмешвацца ў палітычныя пытанні, а займацца выхаваннем дзяцей у каталіцкім духу. Сама яна жыла спачатку ў Луўры, потым у Пале-Раялі, тады як яе сыны пад ціскам Мазарыні былі вымушаны пакінуць Францыю. Малодшага сына Генрыха яна спрабавала пераканаць прыняць каталіцтва, што настроіла супраць яе старэйшага сына і англійскіх эмігрантаў на чале з Кларэндонам. Пасварыўшыся з дзецьмі, Марыя Генрыэта выдалілася ў заснаваны ёю кляштар у Шаё.

Пасля атрымання вестак пра Сцюартаўскую Рэстаўрацыю яна ў кастрычніку 1660 г. паспяшалася прыехаць у Лондан, каб зладзіць шлюб старэйшага сына з каталічкай Кацярынай Браганскай. Ёй быў прадстаўлены для пражывання раскошны Сомерсет-хаус са штогадовым утрыманнем у памеры 60 тысяч фунтаў. Тым не менш забавы маладога двара былі агіднымі яе каталіцкім перакананням, і яна тройчы вярталася ў Францыю, каб засватаць дачку Генрыэту за пляменніка, Філіпа Арлеанскага, і наладзіць іх сумеснае жыццё.

Апошнія чатыры гады Генрыэта-Марыя правяла ў Францыі. Яна памерла на год раней за сваю дачку і была пахавана каля бацькоў у абацтве Сен-Дэні. Вялікую вядомасць атрымала прамова, прачытаная на яе пахаваннях біскупам Басюэ.

Крыніцы

правіць
  1. а б Morrill J. S. Henrietta Maria // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Henriette Marie von Frankreich // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.
  4. а б в г д е ё ж Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

правіць