Георгій Паўлавіч Збродаў

Георгій Паўлавіч Збро́даў (руск.: Георгий Павлович Сбродов; 3 сакавіка 193524 лістапада 1996) — вучоны ў галіне электраэнергетыкі, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1996).

Георгій Паўлавіч Збродаў
руск.: Георгий Павлович Сбродов
Дата нараджэння 3 сакавіка 1935(1935-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1996(1996-11-24) (61 год)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера электраэнергетыка
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Г. П. Збродаў нарадзіўся ў горадзе Мелекес (сучасны Дзімітраўград ва Ульянаўскай вобласці Расіі). У 1959 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Паступіў у аспірантуру на створаную кафедру «Электрычныя сістэмы»[1]. З 1964 года працаваў у навукова-даследчых інстытутах і іншых установах[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Г. П. Збродаву належаць навуковыя працы па матэматычным мадэляванні галіновых сістэм кіравання, па ўзаемадзеянні энергетычных сістэм са спажыўцамі электрычнай энергіі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы дазіраванага кіравання і манеўравання спажываннем электраэнергіі.

Сярод апублікаванага:

  • Режимное взаимодействие энергетических систем с потребителями // Известия вузов. Энергетика, 1997, № 4.

Зноскі

  1. Кафедра «Электрические системы» Архівавана 21 снежня 2017. (руск.) // Сайт БНТУ
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць