Георгій Уладзіміравіч Свірыдзенка

Георгій Свірыдзенка (нар. 3 снежня 1962, г. Мінск) — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР. Чэмпіён XXIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле (Паўднёвая Карэя). Быў у складзе зборнай каманды СССР. Чэмпіён свету сярод юніёраў 1983 гады, чэмпіён Гульняў добрай волі, чатырохразова быў Уладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік Кубка кубкаў еўрапейскіх краін, уладальнік Суперкубка ў складзе каманды «СКА»-Мінск.

Гандбол
Георгій Уладзіміравіч Свірыдзенка
Нарадзіўся 3 снежня 1962(1962-12-03)[1] (61 год)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1981—1990 СКА Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Першым трэнерам быў Анатоль Чукаткін. Выступаў за клуб «СКА»-Мінск (1981—1990). Як легіянер выступаў за клубы Італіі, Германіі, з 1996 года працаваў трэнерам гандбольных клубаў Германіі. З 1995 па 1996 год быў трэнерам каманды «СКА»-Мінск. Прызначаўся галоўным трэнерам зборнай каманды Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць