Георг Хендрык Брэйтнер

Георг Хендрык Брэйтнер (12 верасня 1857, Ротэрдам — 5 чэрвеня 1923, Амстэрдам) — галандскі жывапісец. Вучыўся ў АМ у Гаазе (1875-77) і Амстэрдаме (1886). Выпрабаваў уплыў імпрэсіянізму. Пісаў пейзажы, партрэты, бытавыя сцэны, аголеную натуру. Карціны Брэйтнера адрозніваюцца вострай характэрнасцю вобразаў, тонкасцю настрою, свабодным пластычным мазком, выразнасцю святлоценявых кантрастаў і нюансаў. Брэйтнер часта пісаў віды амстэрдамскіх вуліц, напоўненых шумам і рухам або ціхіх і пустынных, у розную пару года («Будаўніцтва ў Гэй», 1897, «Браўэрсграхт пад снегам», 1901, — у Гарадскім музеі, Амстэрдам).

Георг Хендрык Брэйтнер
нідэрл.: George Hendrik Breitner
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 верасня 1857(1857-09-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1923(1923-06-05)[6][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Marie Jordan[d]
Род дзейнасці мастак, фатограф, woodcarver, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, рысавальнік
Жанр нацюрморт[5], партрэт[5], пейзаж[5], ню[5], батальны жанр[5] і гарадскі пейзаж[d][5]
Вучоба
Мастацкі кірунак Гаагская школа жывапісу
Уплыў August Allebé[d], Charles Rochussen[d] і Вілем Марыс
Уплыў на Coba Ritsema[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б George Hendrik Breitner
  3. а б George Hendrik Breitner — 2009.
  4. а б Брейтнер Георг Хендрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в г д е ё ж RKDartists
  6. Брейтнер Георг Хендрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  7. Georg-Hendrik Breitner // Photographers’ Identities Catalog Праверана 19 снежня 2020.