Геранім Ян Валовіч

(XVIII ст.) староста азярцоўскі

Геранім Ян Валовіч — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Геранім Ян Валовіч
Багорыя
Багорыя
Смерць не раней за 1777
Род Валовічы
Бацька Антоні Валовіч[1]
Маці Багуміла з Таўрыловічаў[d]
Жонка Анеля з Краеўскіх[d][1]
Дзеці Антаніна з Валовічаў[d][1], Ян Валовіч[d][2], Лукаш Валовіч[d][2], Томаш Валовіч[d][2], Адам Валовіч[d][2] і Міхал Валовіч[d][1]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Антонія (нар. 1691) і Багумілы Таўрыловіч.

Удзельнік сойма 1754 года, старосціч калачэўскі ў 1759—1776 гг., староста азярцоўскі ў 1777 г.

Прадаў з братам Лявонам ў 1759 г. маёнтак Хмельніца: двор Хмельніца з вёскамі Хмельніца Правая, Хмельніца Крывая і Зарэчча за 76 тыс. злотых польскіх Юзафу Прашынскаму, крайчаму Менскага ваяводства. У Жамойцкім княстве ў Паюрскім павеце валодаў з братам маёнткам Шытэлі.

Сям’я

правіць

У шлюбе з Анэляй з Краеўскіх. Дзеці:

  • Антаніна, у шлюбе з Квяткоўскім, крамянецкім земскім суддзёй;
  • Міхал, памёр нежанаты;
  • Лукаш, у шлюбе з дачкой гарадзенскага маршалка Юзафа Юр’евіча Валовіча;
  • Адам, па ім нашчадкі ў XIX ст.;
  • Ян, нарадзіўся 31 кастрычніка 1778 r., барысаўскі межавы суддзя. Пакінуў нашчадкаў.
  • Тамаш (памёр 31 жніуня 1839 г.). У першым шлюбе з Казімірай Юзафаўна Валовіч, пасля разводу з Юзафам Калясантыем Валовічам, у другім — з Кацярынай Асяцімскай. Пакініуў нашчадкаў з другой жонкай.

Зноскі

Літаратура

правіць