Юзаф Прушынскі

падкаморы менскі

Юзаф Прушынскі (польск.: Józef Prószyński) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, землеўласнік.

Юзаф Прушынскі
Партрэт Юзафа Прушынскага. XIX стагоддзе. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Партрэт Юзафа Прушынскага. XIX стагоддзе. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Любіч
Любіч
чашнік менскі[d]
1765 — 1769
падкаморы менскі[d]
1769 — 1772
Папярэднік Міхал Казімір Жыжэмскі[d]
падстароста менскі[d]
 — 1769
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1771
Род Прушынскія
Бацька Ежы Прушынскі[d]
Маці Тэкля з Ратамскіх[d]
Жонка Брыгіда з Заранкаў[d]
Дзеці Станіслаў Прушынскі, Антоній Прушынскі[d] і Феліцыян Прушынскі[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Біяграфія

правіць

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Сын менскага крайчага Ежы Прушынскага (пам. 14.05.1734).

Чашнік, падстараста, падкаморы (1765) менскі, маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1771).

Пасля смерці жонкі ўступіў у духоўнае званне, тытулярны біскуп мелітэнскі.

Валодаў маёнткамі Лошыца, Новы Двор, Каралішчавічы, Трасцянец Менскага павета, Бігушкі Вількамірскага павета, Задняя, Сянежычы Новагародскага ваяводства, Свіраны Віленскага ваяводства, Гарадзечна Ашмянскага павета, Хелміца Слонімскага павета, меў у застаўным валоданні маёнткі Гранічы Мінскага ваяводства.

У 1779 годзе падзяліў маёнткі паміж сынамі.

Узнагароды

правіць

Кавалер ордэнаў Белага Арла, Св. Станіслава.

Сям’я

правіць

У шлюбе з Брыгідай з Заранкаў Янішэўская. Дзеці:

  • Ігнат, памёр нежанатым.
  • Антоні (пам. да 15.11.1797), падкаморы менскі, валодаў маёнткамі Лошыца, Новы Двор, Трасцянец, Сянежычы, меў у застаўным валоданні маёнтак Барацін Навагрудскага ваяводства. Жонка дачка суддзі земскага (?) брэсцкага Багуміла Грабоўская.
  • Тадэвуш, падчашы менскі, валодаў маёнткам Родзевічы Мінскага ваяводства і Бігушкі, меў у застаўным валоданні маёнтак Сташкунішкі Вількамірскага павета і Гранічы. Жонка дачка старасты калабжэгскага (?) Канстанцыя Качынская.
  • Ян, памёр нежанатым.
  • Феліцыян, суддзя земскі менскі, валодаў маёнткамі Гарадзечна, Гародзькі Ашмянскага павета, Трашчані Завілейскага павета.
  • Станіслаў, генерал-ад’ютант, суддзя гродскі, падстараста судовы мінскі, маршалак Ігуменскага павета, кавалер ордэнаў Св. Ганны, Св. Станіслава, валодаў маёнткамі Каралішчавічы, Свіраны, рабіў вывад шляхецтва (1800), жонка дачка мечніка вількамірскага Ганна Камароўская.
  • Казімір, шамбялян, валодаў маёнткам Лошыца, не пакінуў нашчадкаў.
  • Ганна, муж лоўчы мінскі Аборскі.
  • Францішка, муж маршалак Ваўкавыскага павета Быхавец.
  • Феліцыяна, муж падстолі мазырскі Лянкевіч.
  • Юстына, манахіня-бенедыкцінка.
  • Крысціна, памерла незамужняй.

Спасылкі

правіць