Герб Літвы, Віціс (літ.: Vytis — вершнік) — дзяржаўны герб Літвы; усталяваны 15-м артыкулам Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі, прынятай у выніку рэферэндума 1992 года, і апісаны ў Законе аб дзяржаўным гербе.

Герб Літвы з 1992 г. Аўтар праекта — мастак Арунас Каждайліс
Версіі
Герб прэзідэнта Літвы
Дэталі
Заснаванне 1 студзеня 1382
Выкарыстанне Часовы герб Літоўскай Рэспублікі 1990-1992 Аўтар праекта — скульптар Юозас Зікарас

Гісторыя правіць

 
Герб Літвы 1990—1991 гг.

У 1919 годзе незалежная Літоўская дзяржава ўзяла сабе герб былога Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоню», пад назвай «Віціс». Такім чынам, прысваенне літоўскага герба мусіла падмацаваць прэтэнзіі маладой Літоўскай Рэспублікі на гістарычную пераемнасць з Вялікім Княствам Літоўскім.

Аднак у 1920—1930-я гады многія дзяржаўныя дзеячы Літвы паказвалі на неадпаведнасць герба менавіта літоўскай гістарычнай традыцыі, у літоўскім друку агучваліся прапановы змяніць назву краіны на Жамойць, а герб — на жамойцкага Мядзведзя[1]. У 1935 годзе прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі Ёзас Тубаліс[lt] афіцыйна прызнаў не літоўскае (славянскае[1]) паходжанне Пагоні і паведаміў пра тое, што ідзе праца па стварэнні новага дзяржаўнага герба. З усяго відаць, гэтую працу спынілі падзеі 1939—1940 гадоў[2][3].

У 1940 годзе, калі Літва ўвайшла ў склад СССР, «Віціс» быў забаронены для ўжытку.

Напярэдадні распаду Савецкага Саюза, «Віціс» разам з іншымі гістарычнымі сімваламі стаў сімвалам нацыянальнага адраджэння Літвы.

У 1988 годзе атрымаў статус нацыянальнага сімвала ў Літоўскай ССР, з 11 сакавіка 1990 года стаў яе дзяржаўным сімвалам, 10 красавіка 1990 года атрымаў афіцыйны статус герба, зацверджаны Вярхоўным Саветам Літоўскай ССР.

Назва правіць

Пошук літоўскага слова для азначэння герба ВКЛ «Пагоні» пачаўся ўжо ў XVII ст. Тым часам Канстанцін Шырвід прапаноўваў два словы — waykitoias (прыблізны пераклад з літ.: «чалавек, які ганяе каго-небудзь») і waykimas (прыблізны пераклад з літ.: «праследаванне»).[4]

У літоўскамоўнай літаратуры канца XVIII — пачатку XIX ст. «Пагоню» звычайна звалі Vaikymas (Праследаванне). У сярэдзіне XIX ст. Сіманас Даўкантас прапанаваў свой неалагізм výtis (з малой літары і з націскам на першым складзе), але не для азначэння «Пагоні» цалкам, а толькі для яе вершніка — рыцара. Для азначэння ж «Пагоні» цалкам слова «Vytís» (з вялікай літары і з націскам на другім складзе) упершыню ўжыў Мікалоюс Акелаіціс (Mikalojus Akelaitis) у 1884 годзе.[4]

Да канца XIX ст. слова «Vytis» стала агульнапрынятым у Літве для азначэння «Пагоні». Аднак, яшчэ працяглы час трывалі спрэчкі пра націскны склад — першы або другі. Толькі ў 1930-я гады з гэтым вызначыліся — спыніліся на «Výtis».[4]

Структура правіць

На чырвоным фоне геральдычнага шчыта намаляваны сярэбраны вершнік у латах на белым кані, з паднятым у правай руцэ над галавой сярэбраным мячом. На левым плячы вершніка сіні шчыт з падвойным залатым крыжом. Сядло і аброць у каня сіняга колеру, дзяржальня мяча, страмёны, злучэнні збруі і іншыя дэталі — залатога колеру. У каня хвост падняты ўверх.

Выкарыстанне правіць

Карыстацца пячаткамі, бланкамі дакументаў, вокладкамі і тытульнымі старонкамі друкаваных выданняў з Гербам Літвы маюць права

  • Сейм Літвы і падначаленыя ўстановы,
  • Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі, Урад Літвы і яго ўстановы, міністэрствы,
  • Банк Літвы,
  • Адміністрацыі начальнікаў паветаў,
  • Канстытуцыйны суд і суды, Генеральная пракуратура і тэрытарыяльныя пракуратуры,
  • Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі і яго тэрытарыяльныя падпадзяленні, Служба спецыяльных расследаванняў, установы паліцыі,
  • дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы,
  • установы самакіравання, якія не маюць усталяваных афіцыйных гербаў, дзяржаўныя ўстановы адукацыі і навукі,
  • прыставы і натарыусы, некаторыя іншыя службовыя асобы (напрыклад, старасты ў мясцовасцях, дзе адсутнічаюць установы грамадзянскай метрыкацыі, выкарыстоўваюць гербавую пячатку пры рэгістрацыі смерці і здзяйсненні натарыяльных дзеянняў).

На пячатках вершнік (элемент дзяржаўнага герба) адлюстроўваецца без поля геральдычнага шчыта.

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Арлоў У., Герасімовіч Д. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. — ISBN 978-985-6919-82-7. С. 373.
  2. Цітоў А. К. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Мн.: РІВШ БДУ, 1999. — 176 с. — ISBN 985-6299-36-5. С. 155.
  3. Скобла М. Анатоль Цітоў: «Гербу „Пагоня“ — 730 гадоў» Архівавана 11 жніўня 2011., Радыё Свабода, 31 студзеня 2008 г.
  4. а б в Rimša 2004, p. 61-63.
  5. Aruodai. Lietuvių kultūros šaltinių elektroninis sąvadas (aruodai.lt)
  6. Герб Литвы 1990 года (aminoapps.com)
  7. Image: Litva COA 1990 (vector-images.com)
  8. Гербы Литовской Республики (heraldicum.ru)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць