Герб Поразава — герб гарадскога пасёлка Поразава Свіслацкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.

Герб Поразава
Дэталі
Зацверджаны 2007
Шчыт
барочны
Заснаванне 14 чэрвеня 2007

Гісторыя

правіць

У 1515 годзе кароль польскі Жыгімонт I Стары дараваў мястэчку Поразава магдэбургскае права, а праз год, 1 чэрвеня 1516 года горад атрымаў адзін з атрыбутаў гарадскога самакіравання — герб[1]: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках»[2]. Ён быў адноўлены па гарадскіх пячатках XVIIXVIII стагоддзяў, у прыватнасці, узору 1720 года[1].

Апісанне

правіць

Сучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога на залатым паўмесяцы намалявана фігура Дзевы Марыі ў залатой кароне, чырвона-сініх адзеннях, на руках якой немаўля Ісус у залатой кароне, белым адзенні. Над іх галовамі — залатыя німбы[3].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць