Сцяг Поразава — сцяг гарадскога пасёлка Поразава Свіслацкага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Поразава
Беларусь
Зацверджаны 14 чэрвеня 2007
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога на жоўтым паўмесяцы намалявана фігура Дзевы Марыі ў кароне жоўтага колеру, чырвона-сініх адзеннях, на руках якой немаўля Ісус у жоўтай кароне, белым адзенні. Над іх галовамі — німбы жоўтага колеру.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць