Герб Скідзеля
Герб Скідзеля — герб горада Скідзель Гродзенскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Герб Скідзеля | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2007 |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Апісанне
правіцьГерб уяўляе сабой варажскі шчыт, у сярэбраным полі якога намаляваны дзве вежы чырвонага колеру з уязнымі аркамі. Паміж вежамі размешчаны чорная брама, у блакітнай ніжняй канцавой частцы — чорны паляўнічы ражок з сярэбранай фурнітурай.
Тлумачэнне сімволікі
правіцьУ аснову герба Скідзеля было пакладзена аўтэнтычнае адлюстраванне брамы, якая дагэтуль захавалася ў горадзе і з'яўляецца ўваходам у гарадскі парк. Паляўнічы ражок з'яўляецца элементам родавага герба Радзівілаў, якія доўгі час валодаў Скідзелем[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Скідзеля
- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.