Скідзельскі парк
Скі́дзельскі парк знаходзіцца ў горадзе Скідзель Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.
Парк | |
Скідзельскі парк | |
---|---|
| |
53°35′49″ пн. ш. 24°15′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Скідзель |
Закладзены ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Плошча 4,8 га. Парк рэгулярна-пейзажнага тыпу.
На тэрыторыі парку 2 каналы. У ніжняй частцы зберагліся рэшткі старых прысад з ліпы, горкага каштану звычайнага, грабавыя шпалеры, у яе кампазіцыі творы архітэктуры малых форм: капліца, уязная брама ў выглядзе дзвюх круглых мураваных вежачак з конусападобнымі дахамі. Верхняя частка парку багатая дэндралагічным складам. Растуць экзоты — хвоя веймутава, ліпа амерыканская буйналістая, айва японская, ясень звычайны ніцы і інш.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Анціпаў В. Р. Скідзельскі парк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 455. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).