Васіль Рыгоравіч Анціпаў
Васіль Рыгоравіч Анці́паў (руск.: Василий Григорьевич Антипов; 15 лютага 1924—2010) — вучоны ў галіне дэндралогіі і экалогіі, доктар біялагічных навук (1981), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Васіль Рыгоравіч Анціпаў | |
---|---|
руск.: Василий Григорьевич Антипов | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1924 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2010 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дэндролаг, эколаг |
Навуковая сфера | дэндралогія, экалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВ. Р. Анціпаў нарадзіўся ў вёсцы Бакачы (Пскоўская вобласць Расіі). У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе пайшоў у Чырвоную Армію добраахвотнікам[1]. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на Волхаўскім, Цэнтральным, 3-м Украінскім і Забайкальскім франтах[1]. Пасля вайны паступіў у Ленінградскі лесатэхнічны інстытут на факультэт гарадскога зялёнага будаўніцтва, які скончыў у 1952 годзе. У 1952—1955 гг.праходзіў навучанне ў аспірантуры, абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1955—1956 гг.працаваў старэйшым інжынерам у інстытуце «Гіпранікель» у горадзе Ленінград. У 1956—1958 гг. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектарам Батанічнага сада Латвійскай ССР, у 1958—967 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР. У 1967—1971 гг. у Чарнавіцкім дзяржаўным універсітэце, на кафедры батанікі. У 1972—1977 гг. В. Р. Анціпаў у на пасадах старэйшага навуковага супрацоўніка, загадчыка групы дэкаратыўнага садаводства у Беларускім НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства АН БССР у Мінскім раёне. У 1970 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара біялагічных навук. З 1977 г. да верасня 2008 г. працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава на пасадзе дацэнта, з 1982 г. — прафесара кафедры.
Навуковая дзейнасць
правіцьВ. Р. Анціпаву належаць працы па дэндралогіі, садова-паркаваму мастацтву. Займаўся пытаннямі газаўстойлівасці раслін, інтрадукцыі дрэвавых парод. З’яўляецца аўтарам 2-х выданняў (2000, 2004 гг.) падручніка «Декоративная дендрология», падручнікаў «Устойчивость древесных растений к промышленным газам», «Декоративные кустарники», «Определитель древесных растений». Апублікавана больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 12 вучэбна-метадычных дапаможнікаў[1]. Удзельнік ВДНГ СССР і ВДНГ БССР.
Сярод апублікаванага:
- Памятники природы Белоруссии. — Мн., 1970.
- Парки Белоруссии. — Мн., 1975.
- Декоративные кустарники. — Мн. 1977. (разам з Э. У. Ваверавай).
- Усойчивость древесных растений к промышленным газам. — Мн., 1979.
- Дендрология: [Учеб. пособие для вузов по спец. 31.12 «Лесн. и садово-парковое хоз-во»] / Л. П. Смоляк, В. Г. Антипов, И. В. Гуняженко. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990. — 159,[1] с.; 22 см; ISBN 5-339-00401-5
Узнагароды
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 136. — 727 с. — 10 000 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 105.