Леанід Пятровіч Смаляк

вучоны ў галіне геабатанікі

Леанід Пятровіч Смаля́к[1] (8 чэрвеня 1923 — 28 сакавіка 1995) — вучоны ў галіне геабатанікі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1979).

Леанід Пятровіч Смаляк
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1923(1923-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1995(1995-03-28) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геабатаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1968) і кандыдат сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Асобіна Гомельскага павета Гомельскай губерні (зараз у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у 1948 годзе. З 1950 года працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, дзе ў 1956—1960 гадах займаў пасаду загадчыка аддзела гідралесамеліярацыі і глебазнаўства, у 1963—1971 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце[2]. У 1971—1977 гадах Л. П. Смаляк на пасадзе загадчыка лабараторыі прадукцыйнасці і воднага рэжыму фітацэнозаў[2] Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. З 1977 года працаваў загадчыкам кафедры дэндралогіі і фізіялогіі раслін Беларускага тэхналагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар прац па гідралесамеліярацыі, лясным балотазнаўстве, лесаводстве; экалогіі раслін.

Сярод апублікаванага:

  • Влияние уровня грунтовых вод на потребление минеральных веществ сосной из почвы // Доклады АН БССР. — 1963. — Т. 7. — № 9.
  • Эколого-физиологические основы мелиорации почв агрофитоценозов. / Л. П. Смоляк, В. Г. Реуцкий; АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Мн., 1974;
  • Водное питание и продуктивность основных фитоценозов. — Мн., 1978;
  • Дендрология: [Учеб. пособие для вузов по спец. 31.12 «Лесн. и садово-парковое хоз-во»] / Л. П. Смоляк, В. Г. Антипов, И. В. Гуняженко. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990. — ISBN 5-339-00401-5

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Рэуцкі У. Р. Смаляк Леанід Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 47. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Смаляк Леанід Пятровіч // Памяць: Гіст. дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — С. 400.

Спасылкі правіць