Герман Маліньш
Герман Маліньш (лат.: Germans Māliņš, нар. 12 кастрычніка 1987, Рыга) — латвійскі футбаліст, брамнік клуба «Елгава».
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 кастрычніка 1987[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
З 2006 года выступаў за рыжскі «Сконта», сезон 2007 правёў у арэндзе ў «Алімпе». З 2008 года стаў замацоўвацца ў асноўным складзе «Сконта» і нарэшце стаў капітанам каманды. У 2011 і 2012 гадах быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Латвіі.
У красавіку 2013 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе стаў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова. Дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 3 жніўня 2013 года ў матчы супраць «Нафтана», пасля ў сезоне 2013 яшчэ двойчы з’явіўся на полі ў чэмпіянаце і адзін раз — у Кубку Беларусі.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. У пачатку сезону 2014, у выніку адхілення ад асноўнай каманды Андрэя Гарбунова і траўмы навабранца Сяргея Чэрніка, быў асноўным брамнікам БАТЭ. Аднак у матчы першага тура чэмпіянату, 29 сакавіка 2014 года супраць «Шахцёра», дапусціў грубыя памылкі, з-за якіх БАТЭ прайграў 0:2. Пасля гэтага матчу Чэрнік заняў месца ў аснове, Маліньш жа больш не з’яўляўся на полі, а пачынаючы з верасня 2014 года перастаў трапляць нават на лаўку запасных. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2015 года пакінуў БАТЭ[4].
Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ Герман вярнуўся ў «Сконта». У якасці асноўнага брамніка гэтага клуба распачаў сезон 2015, але хутка страціў месца ў аснове. У пачатку 2016 года, пасля таго як «Сконта» не здолеў атрымаць ліцэнзію на сезон 2016 і быў пераведзены ў Першую лігу, Маліньш папоўніў склад іншага рыжскага клуба — РФШ. У пачатку 2018 года перайшоў у «Рыгу», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў рэзервовым брамнікам.
Сезон 2019 пачаў у складзе «Елгавы».
МіжнароднаяПравіць
Гуляў за моладзевыя зборныя Латвіі розных узростаў.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Латвіі (2): 2010, 2018
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (2): 2012, 2015
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі (2): 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Латвіі (2): 2012, 2018
- Пераможца Балтыйскай лігі: 2011
- Чэмпіён Беларусі (2): 2013, 2014
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Germans Malins // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Germans Malins // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Герман Малиньш продлил контракт с БАТЭ
- ↑ Малиньш, Яковлев и Тубич официально покинули БАТЭ
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)