Глен Эдвард Морыс (англ.: Glenn Edward Morris, 18 чэрвеня 1912, Дэнвер — 31 студзеня 1974, Пала-Альта, Каліфорнія) — амерыканскі лёгкаатлет (дзесяцібор’е), чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне, рэкардсмен свету . Таксама вядомы як акцёр, які сыграў ролю Тарзана ў фільме «Помста Тарзана».

Лёгкая атлетыка
Глен Морыс
англ.: Glenn Edward Morris
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя дзесяцібор'е[d]
Клуб Дэтройт Лаянз
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1912(1912-06-18)[1][2]
Памёр 31 студзеня 1974(1974-01-31)[1][2] (61 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 188 см
Вага 84 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1934 годзе скончыў Універсітэт Каларада, пасля чаго Глен Морыс працаваў у Форт-Колінз на паўстаўкі памочнікам футбольнага трэнера. У красавіку 1936 года ён пабіў рэкорд ЗША ў дзесяцібор’і ў спаборніцтвах у Канзасе. Праз два месяцы ён выйграў алімпійскія адборачныя спаборніцтвы з новым сусветным рэкордам (7875).

На летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Берліне Морыс стаў алімпійскім чэмпіёнам, адначасна усталяваўшы сусветны рэкорд (7900 ачкоў) і апярэдзіўшы двух сваіх суайчыннікаў — Боба Кларка (7601) і Джэка Паркера (7275). Гэта былі апошнія спаборніцтвы па дзесяцібор’і, у якіх ён прыняў удзел. У тым жа годзе Морыс быў удастоены прыза Джэймса Салівана.

З кастрычніка 1936 года Морыс працаваў у кампаніі NBC дыктарам. У 1938 годзе зняўся ў трох фільмах. Сярод яго роляў была і галоўная роля ў фільме «Помста Тарзана». У 1940 годзе ён гуляў у амерыканскі футбол у камандзе «Дэтройт Лайонс». Падчас Другой сусветнай вайны быў ваенным-марскім афіцэрам, нёс службу ў Ціхім акіяне, быў цяжка паранены. Пасля завяршэння службы, з прычыны ранення яму было цяжка знайсці працу. Памёр у галечы.

Зноскі

  1. а б Glenn Morris // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Glenn Morris // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.