Глыбачка (возера)
Глы́бачка — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка. Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад Ушачаў, каля вёскі Глыбачка.
Глыбачка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,85 км |
Шырыня | 0,27 км |
Плошча | 0,18 км² |
Аб’ём | 0,00063 км³ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,6 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | бяссцёкавае |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча Глыбачкі складае 0,18 км². Найбольшая глыбіня возера — 6 м. Даўжыня возера 0,85 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,04 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,63 млн. м³, плошча вадазбору 1,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню да 12 м і знаходзяцца пераважна пад хмызняком. На поўдні і ўсходзе вышыня схілаў складае 3—5 м, на поўдні — разараныя. Берагі вадаёма пясчаныя, пад хмызняком.
Возера бяссцёкавае.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.