Глыбачка (возера, Полацкі раён)
Глы́бачка — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вераб′і.
Глыбачка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 137,7 м |
Даўжыня | 0,88 км |
Шырыня | 0,45 км |
Плошча | 0,29 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,1 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 7,5 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,29 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Плошча вадазбору 7,5 км².
Катлавіна возера круглаватай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам і хмызняком, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Возера слабапраточнае. Упадаюць ручаі (у т.л. з возера Шылава), у паўночна-усходняй частцы выцякае ручай у раку Нежлеўка.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Глыбачка Архівавана 27 ліпеня 2013.