Шылава (возера, Полацкі раён)

возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Шы́лававозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка, за 3 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Ветрына.

Шылава
Морфаметрыя
Даўжыня 0,77 км
Шырыня 0,21 км
Плошча 0,11 км²
Аб’ём 0,00085 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,67 км
Найбольшая глыбіня 23,9 м
Сярэдняя глыбіня 7,7 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,265 ‰
Празрыстасць 4,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 0,6 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Шылава (Беларусь)
Шылава
Шылава
Шылава (Віцебская вобласць)
Шылава
Шылава
Map

Плошча паверхні возера 0,11 км², даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,21 км, даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Найбольшая глыбіня возера 23,9 м, сярэдняя 7,7 м. Аб'ём вады 0,85 млн. м³. Плошча вадазбору 0,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 15—35 метраў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе сплавінныя. Дно ўздоўж берагоў выслана пяском, ілам і сапрапелем (на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе). Астатняя частка дна возера выслана гліністым і ажалезненым ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. У паўднёва-усходняй частцы з Шылава выцякае ручай у возера Глыбачка. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 6 м і на адлегласці 20—90 м ад берага возера.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, акунь і іншыя рыбы.

Непадалёку ад заходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога Н3209.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)